У брытанскім парламенце выпадкова знайшлі 360-гадовы сакрэтны ход

У брытанскім парламенце выпадкова знайшлі 360-гадовы сакрэтны ход

У брытанскім парламенце выпадкова знайшлі 360-гадовы сакрэтны ход. Ім карысталіся прэм'ер-міністры і іншыя высокапастаўленыя асобы, паведамляе "Бі-Бі-Сі". Гісторыкі, працуючы над планам рэстаўрацыі палаты абшчын, знайшлі маленькія дзверы, пра якія ўсе даўно забыліся. Яны адкрылі ход, пабудаваны ў далёкім 1660 годзе для гасцей, якія з залы пасяджэнняў палаты абшчын маглі патрапіць на святочны банкет у Вестмінстарскую залу з нагоды каранацыі Карла II. Цікава, што на яго натрапілі ў 1950-я падчас рамонту будынка, але яго замуравалі і забыліся. І вось цяпер сакрэтны ход адкрыты зноў — яго закрывала драўляная панэль на сцяне.

Ход знаходзіцца паміж тоўстай сцяной з боку Вестмінстарскай залы і драўлянымі панэлямі суседняга памяшкання. Панэль адкрылі ключом, які спецыяльна вырабілі. У памяшкання была каменная падлога. Дзверы, якія калісьці былі ў сцяне насупраць, закладзеныя цэглай. Раней яны адкрываліся ў Вестмінстарскую залу.

У сакрэтным памяшканні на сценах знайшлі надпісы сярэдзіны XIX стагоддзя. Іх пакінулі рабочыя, якія яго замуроўвалі. "Гэтае памяшканне закрыў Том Портэр, вялікі аматар цётнага элю", — чытаем адзін з іх.

Навукоўцы былі здзіўленыя тым, што знайшлі выключальнік, якім у памяшканні можна было запаліць святло. Лямпачка ўпершыню з 1950-х гадоў асвятліла яшчэ нядаўна схаванае ад вачэй людзей памяшканне.

У брытанскім парламенце выпадкова знайшлі 360-гадовы сакрэтны ход
UK PARLIAMENT/JESSICATAYLOR
У брытанскім парламенце выпадкова знайшлі 360-гадовы сакрэтны ход
UK PARLIAMENT/JESSICATAYLOR
У брытанскім парламенце выпадкова знайшлі 360-гадовы сакрэтны ход
UK PARLIAMENT/JESSICATAYLOR

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі