У небе над Японіяй назіралі таямнічы аб'ект

У небе над Японіяй назіралі таямнічы аб'ект

У небе над Японіяй назіралі таямнічы аб'ект. Шар ляцеў на вышыні 1,5 км, меў два прапелеры і крыжападобную канструкцыю знізу. Пасля зваротаў грамадзян, паліцыя падняла ў неба верталёт, дзякуючы чаму ўдалося разгледзець некаторыя дэталі аб'екта. Аднак ён паляцеў у бок мора і знік, паведамляе ria.ru са спасылкай на Міністэрства транспарту Японіі.

І згаданае міністэрства, і метэаролагі заявілі, што невядомы аб'ект не мае да іх ніякага дачынення. Да таго ж, у раёне, дзе бачылі шар, знаходзяцца аэрапорты, і палёты без дазволу там немагчымыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі