"Скінуў 11 кг вагі": як віпы ідуць у валанцёры і збіраюць пасылкі для медыкаў

Валанцёры разгружаюць машыну з дапамогай для медыкаў / Марыя Вайтовіч, Еўрарадыё
Валанцёры разгружаюць машыну з дапамогай для медыкаў / Марыя Вайтовіч, Еўрарадыё

Некалькі месяцаў таму гэтыя людзі з галавой былі паглыбленыя ў свой бізнес. Сёння яны кожны дзень прыходзяць "на базу" на вуліцы Кастрычніцкай у Мінску, каб разам з іншымі валанцёрамі разгружаць машыны і збіраць пасылкі для медыкаў, якія ратуюць Беларусь ад каранавіруса.

— Самы цяжкі груз — гэта груз адказнасці і страх за тое, што мы не справімся з ускладзенымі на нас надзеямі. Цяпер у нас больш за 2000 заявак пра дапамогу з усёй краіны. Прыходзіцца працаваць у рэжыме пастаяннай шматзадачнасці. Я скінуў 11 кілаграмаў вагі, адчуваю фізічнае і маральнае знясіленне. Самае вялікае жаданне — выспацца, — дзеліцца эмоцыямі з Еўрарадыё фітнес-трэнер Андрэй Ткачоў.

“Скинул 11 кг веса”: как випы идут в волонтёры и собирают посылки для медиков
Фітнес-трэнер Андрэй Ткачоў

— У мяне разгон быў, што папраўдзе я пайшоў у валанцёры не таму, што ў мяне ёсць асабістая актыўная і сацыяльная пазіцыя, а таму што мне дома трэба было прыбірацца і мыць! Каб нічога гэтага не рабіць, я проста з'*баўся з дома на склад, — не губляе пачуцця гумару прадзюсар StandUp Comedy Hall Дзмітрый Нарышкін. Ён, дарэчы, таксама пахудзеў, працуючы валанцёрам, — на 6 кг.

 

“Скинул 11 кг веса”: как випы идут в волонтёры и собирают посылки для медиков
Прадзюсар StandUp Comedy Hall Дзмітрый Нарышкін / здымак з "Фэйсбука"

— Неяк уначы я раптам наткнуўся на ролік: дзесьці ў Расіі гарэў дом, на балконе ў языках полымя гарэў чалавек, хтосьці здымаў гэта ўсё буйным планам на камеру. Было відаць, як ён мучыцца, як хоча выратавацца. Унізе стаіць машына МНС, але ратавальнікі не спраўляюцца. Я раптам зразумеў, што не хачу стаяць са шлангам унізе і не хачу назіраць, а хачу залезці на балкон і паспрабаваць дапамагчы, — кажа саўладальнік бараў "Перасмешнік", "Вінная шафа" і клуба "Аяўаска" Кім Мазур. На наступную раніцу вядомы мінскі рэстаратар далучыўся да валанцёраў.

 

“Скинул 11 кг веса”: как випы идут в волонтёры и собирают посылки для медиков
Саўладальнік бараў "Перасмешнік", "Вінная шафа" і клуба "Аяўаска" Кім Мазур / Bel.Biz

У прасторнай зале галерэі сучаснага мастацтва "Ў", дзе яшчэ некалькі месяцаў таму праходзілі выставы і фуршэты, сёння размяшчаецца штаб і склад грамадзянскай ініцыятывы #BYCOVID19. Замест карцін на сценах вісяць таблічкі: "Тэрмометры", "Бахілы", "Рэспіратары", "Халаты"... Пад імі валанцёры сартуюць пасылкі для бальніц.

“Скинул 11 кг веса”: как випы идут в волонтёры и собирают посылки для медиков

Сёння ў галерэі адключылі святло. Валанцёры працуюць, падсвечваючы мяшкі ліхтарыкамі з тэлефонаў. Адчыняюцца дзверы, на сцяну падае прамень сонца. Гэта прыехаў Андрэй Ткачоў.


"Зараз пяць хвілін абедаем і ідзём разгружаць машыну!”

У Ткачова стомлены выгляд. Пакуль ён есць, валанцёры расказваюць яму, што паспелі зрабіць. Хтосьці кажа, што ў штаб прыходзіў мужчына і прынёс для дактароў скрыню печыва на 500 рублёў — вось чэк. Некалькі разоў звоніць тэлефон, Андрэй каардынуе актывістаў, якія працуюць у іншых гарадах.

— Пасля таго як пачалі рэгістравацца першыя выпадкі заражэння, я пайшоў з залы, дзе праводзіў штодня па 12 гадзін, на самаізаляцыю. Неяк раз мне пераслалі запыт ад доктара, які казаў, што ў яго бальніцы не хапае сродкаў аховы. Я выклаў інфармацыю ў "Інстаграм", адзін мой сябар напісаў, што гатовы купіць усё неабходнае. Паралельна дзесяць дактароў напісалі — цяпер ужо мне наўпрост — з просьбамі пра дапамогу. Стала зразумела — трэба нешта рабіць.

 

“Скинул 11 кг веса”: как випы идут в волонтёры и собирают посылки для медиков
“Скинул 11 кг веса”: как випы идут в волонтёры и собирают посылки для медиков

Разам з сябрамі вырашылі адкрыць збор сродкаў на аказанне дапамогі медыкам. Калі ўсё пачыналася, я ўявіць не мог, у якія маштабы гэта выльецца. Першая пакупка — 10 камбінезонаў у будаўнічай краме. А цяпер, калі палічыць усе грошы, якія людзі пералічылі праз MolaMola на барацьбу з COVID-19, гэта яшчэ каля 300 тысяч рублёў. Мы супрацоўнічаем з галоўнымі дактарамі беларускіх бальніц, Мінздароўя і МЗС. І ўжо няма шанцу саскочыць, выйсці з гэтага.

Даядаючы салату, Андрэй расказвае, як праходзіць яго дзень.

— Вельмі цяжка. Развоз, дакументы, каардынацыі... Толькі што ездзілі ў гарадскую гінекалогію, трэці ці чацвёрты раз ужо. Прывезлі пяць камбінезонаў, перадалі дакументы ў бухгалтэрыю. Зараз дапамагу разгрузіць машыну, і адразу паедзем забіраць паўтары тоны спанбонду, які ўчора купілі і аплацілі. Потым вернемся на склад. На працягу двух дзён размяркуем яго па швейных атэлье, дзе пашыюць сродкі аховы: частка адразу па бальніцах, частка вернецца сюды, і мы размяркуем, куды везці потым.

 

 

Вельмі цяжка прымаць рашэнні: куды везці адразу, куды — не. "Хлопцы, выручайце, да нас вязуць COVID-пацыента, а ў нас няма ніякіх сродкаў аховы!" — такія паведамленні прыходзяць рэгулярна. І бывае так, што на складзе няма таго, што ім трэба, і ты не можаш нічога зрабіць. Даходзіла да істэрык. Гэта пастаянны стрэс, нагрузка, вельмі цяжка псіхалагічна.

Андрэй расказвае, што за дзень можна аб'ехаць 5-7 бальніц і прайсці 20 тысяч крокаў. Просіць прабачэння і бяжыць разгружаць машыну. Валанцёры дастаюць з мяшкоў камбінезоны.

— Глядзіце, ружовенькія! Пазітыў! А тут яшчэ і бахілы! — радуюцца валанцёры.

 

 

“Скинул 11 кг веса”: как випы идут в волонтёры и собирают посылки для медиков
“Скинул 11 кг веса”: как випы идут в волонтёры и собирают посылки для медиков
“Скинул 11 кг веса”: как випы идут в волонтёры и собирают посылки для медиков

"Нельга проста так прыехаць у бальніцу і сказаць "вось вам маскі"

— 15 або 17 сакавіка я напісаў Андрэю і спытаў, чым дапамагчы. Яму было не да мяне, сказаў, маўляў, напішы заўтра, — расказвае рэстаратар Кім Мазур. — Я зразумеў, што ён у галерэі, і проста пайшоў туды, не чакаючы адказу. Там былі яшчэ Антон Матолька, Зміцер Нарышкін, іншыя валанцёры. Я сказаў: "Дабры дзень, хачу дапамагаць і буду дапамагаць". Вось такая гісторыя.

 

 

“Скинул 11 кг веса”: как випы идут в волонтёры и собирают посылки для медиков

Кім кажа, што дапамагае па меры магчымасці. Ён прывык рана ўставаць, бегаць і гуляць з сабакам. Калі надвор'е добрае, дабягае да штаба. Як правіла, актывісты, якія займаюцца лагістыкай, адразу кажуць, якая дапамога неабходная.

— Ты заўсёды можаш чым-небудзь дапамагчы, — працягвае Кім. — Ёсць дзяўчаты, якія займаюцца паперамі. Аказалася, што ў нас занадта шмат бюракратыі нават на ўзроўні валанцёрства. Нельга проста так прыехаць у бальніцу і сказаць "вось вам маскі". Трэба весці поўную справаздачнасць за кожную капейку — тое, як яна прыйшла і як будзе патрачана. Гэта робіцца для таго, каб людзі разумелі: грошы, якія яны ахвяруюць, ідуць па адрасе.

 

 

“Скинул 11 кг веса”: как випы идут в волонтёры и собирают посылки для медиков
“Скинул 11 кг веса”: как випы идут в волонтёры и собирают посылки для медиков
“Скинул 11 кг веса”: как випы идут в волонтёры и собирают посылки для медиков

Я не магу сказаць, што мая работа тут з шэрагу валанцёрскіх забегаў. Прыязджаюць вялізныя машыны, іх трэба хутка загрузіць, каб яны нікому на вуліцы не перашкаджалі. Потым кудысьці трэба з'ездзіць, аператыўна загрузіцца. Знайсці машыну для гэтага. Пішам у суполку — калі ніхто не адклікаецца, карыстаемся каршэрынгам. Дзікіх складанасцяў няма. Аднойчы паспелі за дзень адправіць 19 заказаў. Каб вы разумелі, па краіне намі ахоплены 71 населены пункт і яшчэ больш — медыцынскіх устаноў.

Кім кажа, што сітуацыя з COVID-19 не паляпшаецца і просьбаў пра дапамогу становіцца больш, таму ў найбліжэйшыя дні валанцёры будуць працаваць з раніцы да ночы. Каб у кожнага была магчымасць не закінуць сям'ю і працу, хлопцы і дзяўчаты склалі графік дзяжурстваў.

"Калі трэба, гатовы сарвацца куды заўгодна"

Дзмітрыя Нарышкіна тэлефонны званок Еўрарадыё заспявае падчас вячэрняй прагулкі з сабакам Ракетай. Сёння комік таксама ездзіў па спанбонд і прызнаецца, што стаміўся.

— Складана растлумачыць, чаму стамляешся, у гэтым трэба апынуцца, — кажа ён. — Калі раней раз на тыдзень выгараў, то цяпер амаль кожны дзень. У мяне ёсць рабочыя пытанні і рэальнасць, у якой мы цяпер усе круцімся. А яшчэ вельмі цяжка размаўляць з вамі, калі сабака цягне ва ўсе бакі.

Дзіма расказвае, што да валанцёраў далучыўся адразу пасля таго, як закрыў на каранцін свой стэндап-клуб.

— Гэта рашэнне мы прынялі разам з удзельнікамі, таму што не хацелі збіраць людзей на масавыя мерапрыемствы. Пра ініцыятыву даведаўся ад сяброў. У асноўным езджу ў Бабруйск, гэта радзіма бацькі. Мы неяк зразумелі, што горад вялікі, а зваротнай сувязі замала. Я знайшоў мясцовых актывістаў, якія таксама захацелі дапамагаць дактарам.

“Скинул 11 кг веса”: как випы идут в волонтёры и собирают посылки для медиков
У штабе валанцёраў / здымак з "Фэйсбука"

Машынай я не кірую, але дзякуючы "Інстаграму" магу за 10-15 хвілін знайсці ахвотных, гатовых мяне адвезці. Езджу і ў суседнія гарады. Калі трэба, гатовы сарвацца куды заўгодна. Але ўвогуле, больш за ўсіх па краіне ў нас калясіць Антон Матолька. На мінулых выхадных, гружаны пад завязку, ён наведаў 11 гарадоў.

Дзіма расказвае, што цяпер яго інстаграм-акаўнт коміка ператварыўся ў інстаграм-акаўнт валанцёра і актывіста, але не перастае жартаваць. Кажа, што гумар дарэчны заўсёды. Жартуе і пра валанцёраў, але як — не кажа, маўляў, "гэта занадта па-чорнаму".


"Такая чортава паралель з красавіком-1986"

Рамана Свечнікава ведаюць у Беларусі як чалавека, які за два гады здзейсніў кругасветнае падарожжа, аб'ехаўшы 25 краін. Пешшу або аўтастопам, на лодцы або на матацыкле, па горных перавалах Грузіі, па стэпах Манголіі, па рэках Лаоса. У кішэні часта не было ні гроша. Рома фатаграфаваў, здымаў відэа, запамінаў, запісваў. У 2016 годзе выйшла кніга "Рома едзе", заснаваная на гэтых матэрыялах.

 

 

“Скинул 11 кг веса”: как випы идут в волонтёры и собирают посылки для медиков
Падарожнік Раман Свечнікаў / фота з "Фэйсбука"

Але сёння падарожжы пастаўлены на паўзу. А Рома — адзін з валанцёраў #BYCOVID19. Ён падрыхтоўвае шлюзы (падводзіць электрычнасць для кварцавых лямпаў) паміж "чыстай" і "бруднай" зонамі ў шостай і дзясятай бальніцах Мінска.

“Скинул 11 кг веса”: как випы идут в волонтёры и собирают посылки для медиков

— Гэта самы эпіцэнтр каранавіруснай пандэміі ў сталіцы, — расказвае грамадскі актывіст Андрэй Стрыжак. — Так, ён гэта робіць у поўнай ахове, так, пасля інструктажу. Але гэта такая чортава паралель з красавіком-1986, і я так хачу, каб у выніку ўсё было добра і ў дактароў, якія працуюць у "бруднай" зоне, і ў нашага валанцёра, і ў пацыентаў, і ў нас з вамі.

Але сёння ўсё вельмі цяжка. І прагнозы не радасныя, і работы яшчэ вельмі шмат, але мы не здаёмся. У #BYCOVID19 сабраліся людзі, якія могуць не толькі гаварыць, але і рабіць.


Ініцыятыва і "Інстаграм"

Наколькі важна, каб да працы валанцёраў далучаліся віп-персоны?

— Нам патрэбна ўся дапамога, — кажа Кім Мазур. — Тут няма такога, што ў цябе мала падпісчыкаў у сацыяльных сетках, значыць, дапамога не патрэбная. Наша асноўная місія — данесці да людзей важнасць таго, што адбываецца. Ёсць актывіст Антон Матолька. Вельмі карысна, што многія яго падпісчыкі падзяляюць яго думку пра сітуацыю, якая склалася. А хтосьці думае, што ўсё, што мы робім, гэта проста класны трэнд. Ёсць і такія.

 

“Скинул 11 кг веса”: как випы идут в волонтёры и собирают посылки для медиков

— Добра, калі хтосьці робіць штосьці шчыра, — працягвае тэму Дзмітрый Нарышкін. — Напрыклад, мой сябар Дзядзька Ваня хоць і не працуе з намі, але моцна дапамог дактарам, праз "Інстаграм" збіраючы для іх маскі. Гэта яго асабістая ініцыятыва, там не было ніякай агітацыі. З іншага боку, не буду хаваць, што ёсць заказныя "зорачкі", якія робяць усё абсалютна з палітычным падтэкстам. Ёсць тыя, каму напляваць. І (хачу, каб гэта было напісана) я не лепшы і не горшы. Калі хтосьці расказвае вам, што яму патэлефанавалі і прапанавалі сто тысяч долараў за тое, што яго партрэт будзе размяшчацца на білбордзе з заклікам ісці на парад, а ён адразу ж адмовіўся — хутчэй за ўсё, альбо прапановы не было, альбо ён хлус. Кожны задумаецца.

 

“Скинул 11 кг веса”: как випы идут в волонтёры и собирают посылки для медиков

Я бачу, што ўжо ёсць некаторыя брэнды, якія нажываюцца на хайпе, ёсць тыя, хто дапамагае ціха. Нядаўна мне ў асабістыя паведамленні напісалі з кампаніі "Анега", маўляў, хочам прывезці 30 каробак для дактароў. Мяне не прасілі за гэта нічога посціць. А ёсць тыя, хто нешта робіць і хваліць сябе на кожным рагу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі