Жыхароў Брэстчыны заклікалі рыхтавацца да нашэсця мошак

Мошкі, ілюстрацыйнае фота

Мошкі, ілюстрацыйнае фота

Жыхароў Брэсцкай вобласці заклікалі рыхтавацца да нашэсця мошак. Іх масавы вылет чакаецца ў рэгіёне ў першай-другой дэкадзе траўня, папярэджвае абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Пік вылету будзе трымацца не больш за два тыдні. Пасля гэтага колькасць мошак рэзка скароціцца.

У Брэсцкім эпідцэнтры ўдакладнілі падрабязнасці: "Паводле энтамалагічных абследаванняў, праведзеных 22.04.2026, у рацэ Буг (раён Брэсцкай крэпасці) выяўленыя лічынкі і кукалкі крывасмактальных мошак сярэдневясенніх відаў ў невысокай колькасці. Такім чынам, пры захаванні стабільнага цёплага надвор'я вылет крывасмактальных мошак прагназуецца ў першай-другой дэкадзе траўня".

Спецыялісты нагадалі, што мошкі маюць таксічную сліну, якая выклікае моцныя алергічныя рэакцыі. У выніку людзі вымушаныя звяртацца ў медустановы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.