У Брэсцкай вобласціў пяць разоў павялічыліся выпадкі шаленства ў жывёлаў
Ліса, ілюстрацыйнае фота / unsplash.com
У Брэсцкай вобласці зафіксавалі рэзкі рост выпадкаў шаленства ў жывёл. Ад пачатку года выявілі 25 выпадкаў віруса. Асноўныя ачагі — Брэсцкі і Маларыцкі раёны.
У Брэсцкую гарадскую бальніцу хуткай дапамогі штодня пасля ўкусаў звяртаюцца мінімум два-тры чалавекі.
Для параўнання: за такі ж перыяд 2025 года станоўчых пробаў было ў пяць разоў менш, паведамляе ТРК "Брэст".
Часцей за ўсё шаленства выяўляюць у лісаў. Аднак вірус лёгка перадаецца і хатнім гадаванцам, а праз іх — чалавеку.
Пры гэтым варта памятаць, што заразіцца можна не толькі пры ўкусе. Вірус можа перадацца пры драпіне ці трапленні сліны хворай жывёлы на пашкоджаную скуру.
Дарэчы, звяры, хворыя на шаленства, не заўсёды выглядаюць агрэсіўна. Часта яны могуць губляць страх і выходзіць да людзей — на дачы і ў двары. Гэта не нармальныя паводзіны для дзікіх жывёлаў.