У Беларусі забаранілі некалькі БАДаў. Праверце, ці не прымаеце вы такія

Нужно ли зимой в Беларуси пить витамин Д

Вітаміны, фота ілюстрацыйнае / Unsplash

Адразу некалькі біялагічна актыўных дабавак забаранілі ў Беларусі, піша Tochka.by.

У ўсіх забароненых БАДах змяшчаецца вітамін D3. З продажу выведуць наступныя прадукты:

Вітамін Д3 форте / Vitamin D3 forte
Вітамін Д3 максімум 2000 МЕ Эвалар
Вітамін Д3 2000 МЕ Эвалар

Усе тры найменні выпускае буйная расійская кампанія "Эвалар". Спецыялісты пры праверцы вызначылі, што ва ўсіх пералічаных БАДах перавышаны дапушчальны ўзровень утрымання вітаміна D3 у сутачнай дозе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.