Скарга бацькоў школьніцы, загінулай "на бульбе", зарэгістраваная ў ААН

Скарга бацькоў школьніцы, загінулай "на бульбе", зарэгістраваная ў ААН

Камітэт ААН па правах чалавека прыняў да разгляду скаргу бацькоў маладзечанскай школьніцы Вікторыі Папчэні, якая загінула на ўборцы бульбы, піша праваабарончы сайт "Вясна".

Нагадаем, што за гібель 13-гадовай дзяўчынкі на калгасным полі былі асуджаныя настаўніцы, якія суправаджалі дзяцей, і кіроўца грузавіка, які наехаў на школьніцу. 

Праваабаронца Леанід Судаленка, які прадстаўляў інтарэсы бацькоў Вікі, падаў скаргу. Ён хоча даказаць віну дзяржавы, а не настаўнікаў і кіроўцы. Канчатковая мэта Судаленкі — поўная забарона дзіцячай працы ў Беларусі і на ўзроўні заканадаўства, і на ўзроўні практыкі.

Судаленка верыць у поспех сваіх высілкаў: "Дзяржава ўпарта паўтарае, што школьнікі ў полі не працуюць, а выхоўваюцца цяжкасцю! Тым не менш, за два гады з моманту трагедыі пад Маладзечнам мы не зафіксавалі ніводнага выпадку прыцягнення школьнікаў да сельгасработаў. На сёння цалкам выканана рашэнне суда першай інстанцыі аб спагнанні на карысць сям'і загінулай школьніцы маральнай шкоды. Цяжба сям'і Папчэняў працягваецца, і я ўпэўнены, што яна скончыцца змяненнем як нацыянальнага заканадаўства, так і практыкі яго прымянення, якія вядуць да парушэння ў нашай краіне права на жыццё дзяцей".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі