Кіраўніка гаспадаркі, дзе “на бульбе” загінула школьніца, звольнілі

Кіраўніка гаспадаркі, дзе “на бульбе” загінула школьніца, звольнілі

Старшыню гаспадаркі "Усход-Агра", на полі якой у верасні 2016 года загінула 13-гадовая школьніца Вікторыя Папчэня, звольнілі з пасады. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў адміністрацыі гаспадаркі.

Супрацоўніца адміністрацыі: “Нашага кіраўніка звольнілі. Пра тое, што настаўніц асудзілі, мы чулі. Не ведаю, як бы паступіла на іх месцы. Мяне тады не было. Ёсць настаўнікі, якія вельмі глядзяць за вучнямі. Можа, рэдка ездзілі. Без віны вінаватыя яны, вядома. Мы ўсе ўскосна вінаватыя”.

12 ліпеня скончыўся суд над настаўніцамі Вольгай Завадскай і Ірынай Апанасевіч, якія ў верасні 2016 года павезлі маладзечанскіх школьніц на ўборку бульбы ў гаспадарку "Усход-Агра". Прысуд — па два гады абмежавання волі без накіравання ў калонію.

Адбываць пакаранне настаўніцы будуць дома. Суд на два гады забараніў ім займаць пасады, звязаныя з бяспекай дзяцей. Таксама яны мусяць выплаціць у кошт дзяржавы па тысячы еўра.

Раней кіроўцу грузавіка, які збіў Вікторыю Папчэня, асудзілі на 3 гады “хіміі”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі