Вы тут

Shuma: Балансаваць на мяжы клубных сучак і даследчыкаў

На фота Руся Шукюрава і Надзея Чугунова (Shuma)

22 красавіка электронны фолк-праект Shuma ладзіць вялікі сольны канцэрт у сталічным клубе “Бруге”. Музыкі прэзентуюць новую незвычайную праграму, заснаваную на трэках з другога поўнафарматніка гурта “Сонца”. Па словах Русі Шукюравай і Надзеі Чугуновай, якія завіталі ў студыю Еўрарадыё, з дапамогай пахаў, візуалізацыі і, натуральна, гукаў, наведвальнікі цалкам пагрузяцца ў лясную атмасферу.

Цалкам размову можна паслухаць тут:

Некаторыя цытаты Shuma:

Увесь альбом “Сонца” зроблены ў рытме 110 (рытм чалавека, які танцуе на танцполе). На рэпетыцыі адбылася памылка, і ў праграме тэмп запаволіўся да 95 (рытм сэрца чалавека, які шпацыруе па горадзе). І ў музыкі нечакана ўзнікла незвычайнае хараство.

У нас з’явілася новая вакалістка Юлія. Яна яшчэ і псіхолаг, які працуе з людзмі праз голас. І вось мы селі з ёй і падумалі, што яшчэ зрабіць, каб наша музыка стала больш гіпнатычнай… Гэта і ёсць тэрапеўтычны складнік нашай новай праграмы.

Майстар ароматэрапіі рыхтуе пад канцэрт адмысловы водар лесу, які будзе суправаджаць увесь наш выступ. Будзе таксама гукавы трэк з гукаў лесу, лясная візуалізацыя… То бок чалавек на канцэрце будзе трапляць нібы ў лес, і адпачываць.

На маю думку, наш рынак яшчэ не саспеў для электроннай музыкі, у нас даволі кволая клубная культура, якая вельмі павольна развіваецца. У Беларусі пакуль што іншыя густы, але за мяжой Shuma даюць высокія адзнакі.

На першыя канцэрты Shuma прыходзіла шмат беларускамоўных людзей сталага ўзросту. Мінула пяць гадоў, і цяпер больш ходзяць тыя, хто пачаў успрымаць традыцыю, як нармальную рэч, а не нейкі калгас.

За апошнія два гады да мяне, як да выкладчыцы фальклёру, пачало прыходзіць больш дзяцей. То бок фальклёрам пачалі больш цікавіцца, дзецям гэта цікава.

За навагоднія карпаратывы мы зарабілі сабе на новыя дызайнерскія строі. Але казаць, што зарабляем музыкай, на жаль, пакуль не можам.

У нас бываюць дэпрэсіі, у кожнай па чарзе, калі хочацца кінуць усё і распусціць гурт. Але што рабіць, у крызіс можна закрыцца, а можна спяваць і перажываць яго з любімай справай.

Уласныя экспедыцыі, знаходжанне ў вёсцы, размовы з бабулямі вельмі падкупаюць і дазваляюць нам балансаваць на мяжы клубных сучак і даследчыкаў этнаграфічнай культуры.

Разам з псіхатэрапеўтам мы робім адмысловыя трэнінгі для людзей, дзе працуем з іх пачуццём саманедасканаласці, сораму, недаверу і гэтак далей. Напрыканцы ладзім 2-х гадзінную медытацыю…

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі

Фота: ФК "Дынама" (Брэст)