Модны дзвіж на Мінскім моры: сёння ў 20:00 — анлайн-канцэрт Shuma

Модны дзвіж на Мінскім моры: сёння ў 20:00 — анлайн-канцэрт Shuma

24 красавіка праект анлайн-трансляцый VELO_ve Music Fest запусціў серыю вечарынак і канцэртаў папулярных беларускіх гуртоў. Гучаць будзе ўсё — ад рока да фламенка, а івэнты будуць праходзіць на самых нечаканых пляцоўках Мінска. 29 красавіка, напрыклад, на Мінскім моры выступіць гурт Shuma!

"Зараз людзі імкнуцца заставацца дома, таму расце попыт на забаўляльны анлайн-кантэнт. Нашы трансляцыі даюць публіцы, якая прызвычаілася да актыўнага і моднага дзвіжу, магчымасць акунуцца ў атмасферу модных тусовак, не выходзячы з дому, — расказваюць арганізатары. — Мы даём гледачам не проста бясплатны і модны кантэнт, а жывы ўдзел у музычных трансляцыях разам з лепшымі артыстамі і вядомым на ўвесь тусовачны Мінск вядучым — Андрэем Бондам".

Разбавяць магічны анлайн-стрым Papa Bo Selektah і Magic.

VELO_ve Music — Shuma

Дзе: VELO_ve Music Fest

Калі: 29 красавіка

Час стрыму: 20.00 — 00.00

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі