Shuma зняла кліп на песню “Хмаркі” і прысвяціла яго бацькам ЛГБТ-дзяцей

Shuma зняла кліп на песню “Хмаркі” і прысвяціла яго бацькам ЛГБТ-дзяцей

26 лістапада гурт Shuma прадставіў кліп на песню “Хмаркі”, з якой летась удзельнічаў у Нацыянальным адборы на “Еўрабачанне”. Кліп прысвечаны бацькам ЛГБТ-дзяцей, у аснове сюжэта — рэальная гісторыя трансгендэрнай дзяўчыны Леры Шандэры з Мінска.

“Гэтым кліпам мы хочам падтрымаць усіх людзей, якія падвергліся і працягваюць цярпець ганенне за сваю іншасць. Гісторыя Леры натхніла нас распачаць кампанію #superparents, якая прысвечаная перш за ўсё бацькам ЛГБТ-дзяцей, а таксама і іншым неабароненым групам, якія мы запрашаем далучацца. Мы хочам, каб бацькі не саромеліся і не адпрэчвалі сваіх дзяцей, а наадварот — вучыліся прымаць і падтрымліваць іх, — тлумачыць ідэю на сваім You-Tube-канале Shuma. — #superparents — гэта суперсіла нашых мам і тат: любоў, прыняцце, падтрымка і бяспека для сваіх дзяцей”.

Першымі далучыліся да флэшмобу #superparents прадстаўніцы арганізацыі “Терго” з Украіны і Community Center з Беларусі — гэта групы бацькоў, якія адкрыта падтрымліваюць сваіх ЛГБТ-дзяцей.

2 снежня Shuma сыграе вялікі сольны канцэрт у “Корпусе”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі