Рэферэндум у Казахстане і беларускія флэшбэкі. Чаму іх нельга параўноўваць?

Аналогіі можна праводзіць толькі ў самым агульным плане

Аналогіі можна праводзіць толькі ў самым агульным плане / chatgpt.com

Назіраючы за рэферэндумам па праекце Канстытуцыі ў Казахстане, многія беларусы адчулі знаёмыя флэшбэкі: лічбы, “спушчаныя зверху”, ціск на незалежных назіральнікаў, журналістаў і звычайных грамадзян, якія спрабуюць выказаць сваю пазіцыю хоць бы ў сацыяльных сетках…

На першы погляд усё здаецца аналагічным, але ці можна параўноўваць працу двух рэжымаў у дзяржавах з зусім рознымі гісторыямі і культурнымі кодамі?

Аналогіі можна праводзіць толькі ў самым агульным сэнсе — так жа, як і ва ўсіх аўтарытарных краінах, дзе кіраўніцтва любіць выкарыстоўваць рэферэндум як інструмент палітычных змяненняў, — звяртае ўвагу чытачоў сайта Еўрарадыё паліталагіня і кандыдатка гістарычных навук Роза Турарбекава.

Референдум в Казахстане и белорусские флешбеки. Почему нельзя сравнивать?
Роза Турарбекава / Еўрарадыё

— Мы пагаварылі з мясцовым журналістам пра рэферэндум у Казахстане. Хацелася б пачуць і ваша агульнае ўражанне ад працэсу і зразумець, ці ёсць тут нейкія паралелі з Беларуссю?

— Скажу шчыра: я спецыяльна не сачыла за самім працэсам рэферэндуму. Проста воляй-няволяй нейкія навіны да мяне даходзяць, бо ў мяне ў стужцы шмат казахстанскіх калег і сяброў.

Але калі казаць адкрыта, у мяне няма асаблівай цікавасці да гэтай падзеі. Таму што ўсё гэта арганізавана зверху. А ўсё, што арганізоўваецца зверху ў аўтарытарных дзяржавах, асабліва калі гаворка ідзе пра рэферэндумы, — гэта даволі зразумелы палітычны працэс. Гэта працэс маніпуляцыі грамадскай думкай.

Мэты могуць быць розныя. У дадзеным выпадку, на маю думку, гаворка ідзе пра абнаўленне палітычнай сістэмы — пераход ад сістэмы, умоўна кажучы, назарбаеўскага тыпу да сістэмы такаеўскага тыпу.

Тое, што там прапісваецца як узмацненне парламента і іншыя падобныя рэчы, магчыма, выглядае як добрыя намеры. Але паколькі сам працэс не з’яўляецца вынікам нізавой ініцыятывы грамадства, а ідзе зверху, даверу да яго з самага пачатку няма. Таму, хутчэй за ўсё, гэта менавіта маніпуляцыя.


— Многія спрабуюць параўноўваць тое, што адбываецца ў Казахстане, з Беларуссю. Наколькі такія параўнанні (не)карэктныя?

— Апошнім часам я ўвогуле адмаўляюся параўноўваць палітычныя сістэмы розных краін. Палітычныя працэсы паўсюль працякаюць па-рознаму, і часта вельмі спецыфічна, бо грамадствы розныя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.