Вы тут

Пуцін: Мы не плануем ўводзіць ваеннае становішча, няма такой неабходнасці

Скрыншот з прамой трансляцыі РИА Новости

 

Уладзімір Пуцін распавёў, што не збіраецца ўводзіць ваеннае становішча. "У нас такой сітуацыі няма і, спадзяюся, не будзе", — сказаў расейскі палітык на сустрэчы з жанчынамі лётнага складу расейскіх авіякампаній.

Паводле яго слоў, рашэнне аб пачатку "спецыяльнай ваеннай аперацыі" на Украіне было "цяжкім". Таксама ён сказаў, што калі кіраўніцтва Ўкраіны працягне "рабіць тое, што яны робяць", гэта паставіць пад пытанне "будучыню ўкраінскай дзяржаўнасці".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.