Вы тут

Паэта і пчаляра Міколу Папеку затрымалі па крымінальнай справе

Мікола Папека / b-g.by

У вёсцы Лінава ў Пружанскім раёне затрыманы паэт, пчаляр, сябра Беларускага ПЭН-цэнтра і Саюза беларускіх пісьменнікаў, заснавальнік штогадовай літаратурнай "Мядовай прэміі" Мікола Папека. Як паведамляе 1reg.by, раніцай у панядзелак міліцыянеры яго завезлі ў Брэст, у ізалятар часовага ўтрымання Ленінскага раёна. Папека затрыманы па крымінальнай справе. Па якой менавіта, пакуль невядома.

"Ідзе поўнамаштабны наступ на свядомасць усіх, каб тыя супынілі свае грамадскія дзеянні, каб памяняць нешта ў гэтай краіне", кажа ў каментары racyja.com брэсцкі праваабаронца Уладзімір Вялічкін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.