Пачаўся новы этап увозу ў Беларусь кампанентаў ядзернай зброі — чыгуначнікі

Цягнік з уранам і яго ахова. Ілюстрацыйнае фота

Цягнік з уранам і яго ахова. Ілюстрацыйнае фота / National Nuclear Security Administration / Science Photo Library / East News

У Беларусь працягваюцца пастаўкі комплексаў "Іскандэр-М", ракеты якіх могуць несці ядзерныя зарады. Новы этап паставак пачаўся пад канец жніўня — на пачатку верасня, паведамляе Супольнасць чыгуначнікаў.

"Дзеля захавання сакрэтнасці дастаўкі частак ядзернай зброі ажыццяўляюцца групамі па тры-шэсць вагонаў з вылучэннем асобнага лакаматыва. Нададзеныя на пачатковай станцыі нумар і індэкс змяняюцца перад стыкоўкай у Расіі і пры перасячэнні мяжы. /.../ Пры кожнай такой змене робіцца і змяненне станцыі прызначэння цягніка", — паведамляюць чыгуначнікі.

Паводле іх звестак, за апошні час прайшлі такія эшалоны — 26 жніўня, 4 і 5 верасня. Яны праходзілі мяжу на ўчастку Красное (РФ) — Асінаўка (Беларусь). 

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі