Нямеччына і краіны Балтыі заклікаюць Беларусь адпусціць палітвязняў

Як перадае interfax.by, яны выказалі падтрымку праграмы Усходняга партнёрства ЕС, мэтай якой з'яўляецца заахвочванне больш шчыльных адносін з шасцю постсавецкімі краінамі.





У камюніке міністры пацвердзілі гатовасць у лістападзе на Віленскім саміце падпісаць дамову пра асацыятыўнае чалецтва і вольны гандаль з Украінай. Але яны адзначылі, што для гэтага ад Украіны патрэбныя далейшыя крокі, якіх патрабуе ЕС. Еўрасаюз патрабуе ад Кіева спыніць пераслед апазіцыі, і найперш зняволенне экс-прэм'ера Юліі Цімашэнкі. Таксама ЕС заклікае ўхіліць недахопы выбарчага працэсу і рэалізаваць іншыя рэформы, прадугледжаныя ў парадку дня асацыяцыі.





Чацвёра міністраў таксама заявілі, што дамовіліся пра неабходнасць захоўваць уцягнутасць Беларусі ў шматбаковым вымярэнні Усходняга партнёрства. Яны паўтарылі, што ўсе палітычныя вязні павінны быць вызваленыя і рэабілітаваныя. Тады ЕС перагледзіць сваю палітыку да Беларусі ў пазітыўным ключы. Пра гэта гаворыцца ў заяве міністраў Лінаса Лінкявічуса, Урмаса Паэта, Эдгара Рынкевіча і Гвіда Вестервэле.





Фота — delfi.lt