Настасся Губарэвіч: сілавікі павесілі на балконе сцяг і сфатаграфавалі каля яго

Настасся Губарэвіч: сілавікі павесілі на балконе сцяг і сфатаграфавалі каля яго

Настасся Губарэвіч, былая жонка лідара руху "За Свабоду" Юрыя Губарэвіча, распавяла "Народнай волі" пра нядаўні візіт у яе кватэру ў Мінску сілавікоў. Яны прыйшлі з пастановай на вобшук, выпісанай на імя Губарэвіча (ён прапісаны па гэтым адрасе).

"Знайшлі [бел-чырвона-белы] сцяг, павесілі яго на балконе, мяне прымусілі пераапрануцца ў кашулю з чырвонымі палоскамі і шкарпэткі такога ж колеру... Сказалі, калі не пераапрануся, то будуць біць, — распавядае Настасся Губарэвіч. — ...Пасля сфатаграфавалі і павезлі ў РУУС".

З кватэры забралі шэраг рэчаў, у тым ліку камп'ютар і мабільны тэлефон. Жанчыну прыцягнулі да адказнасці за "аднаасобны пікет".

"У пратаколе значыцца, што яны ішлі па вуліцы, убачылі ў мяне на балконе сцяг і таму прыйшлі, — распавядае Губарэвіч. — Спачатку мне сказалі, што мяне пасадзяць на 20 сутак, але потым далі [штраф] — 70 базавых велічынь [2030 рублёў]".

У судзе Настасся Губарэвіч распавяла, як усё было насамрэч, але на рашэнне гэта не паўплывала. На яе словы проста "не звярнулі ўвагі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі