Вы тут

Міністр інфармацыі: Стварэнне БНР ― гэта вельмі важны крок у гісторыі Беларусі

Алесь Карлюкевіч, фота Еўрарадыё

Стварэнне Беларускай Народнай Рэспублікі з’яўляецца вельмі важным крокам у гісторыі Беларусі, і таму да стагоддзя БНР у краіне будзе арганізавана шмат мерапрыемстваў. Пра гэта заявіў міністр інфармацыі Алесь Карлюкевіч:

Алесь Карлюкевіч: “Я думаю, што сёлета будзе шмат розных выстаў, розных імпрэз з гэтай нагоды. І вы гэта бачыце па выказваннях і высокіх дзяржаўных чыноўнікаў, і тых, хто займаецца ідэалагічнай працай. Безумоўна, стварэнне БНР ― гэта вельмі важны крок у гісторыі Беларусі. Многія ўдзельнікі тых падзей 1918 года засталіся ў гісторыі. Яркая постаць Браніслава Тарашкевіча, да прыкладу, і яго ўнікальны лёс, драматычны лёс, які паказвае, якая няпростая рэакцыя была на 1918 год для Беларусі, для яе нацыянальнага лёсавызначэння і лёсаўтварэнння”.

Міністр ухіліўся ад адказу на пытанне, ці падтрымлівае ён фармат святкавання Дня Волі ў выглядзе канцэрта і мітынгу ля Опернага тэатра.