Масавае кідалава: беларусы скардзяцца на пасярэднікаў пры легалізацыі ў Польшчы

Людзі хацелі спрасціць сабе жыццё, але месяцы прабылі ў трывозе і невядомасці / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Людзі хацелі спрасціць сабе жыццё, але месяцы прабылі ў трывозе і невядомасці / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

"У такі цяжкі час, калі вайна ідзе, калі ў Беларусь нельга вярнуцца, чалавек, які разлічваў на легалізацыю ў Польшчы, яшчэ і тут застаецца з разбітым карытам", — расказвае беларус Дзмітрый (імя змененае) пра тое, як свае ж падманулі яго ў Польшчы. Пасля ўсіх "прыгодаў" ён упэўнены, што лепш займацца легалізацыяй самому.

Дзмітрый з'ехаў з Беларусі восенню 2021 года з рабочай візай. У Польшчы займаецца будаўнічым бізнесам. У пачатку 2023 года ён паспрабаваў атрымаць "карту побыту" (ВНЖ), а паколькі ў мужчыны не было патрэбнага досведу, вырашыў скарыстацца дапамогай пасярэднікаў.

 

$750 за падачу дакументаў

У чатах беларусаў у Польшчы Дзмітрый звярнуў увагу на Ірыну Ралавец. Яна актыўна давала парады і запрашала на кансультацыі па легалізацыі ў Польшчы як прадстаўніца кампаніі Root Group.

— Мы дамовіліся, што яна хутка запіша мяне на падачу дакументаў па бізнесе. І дамовіліся, што разам са мной будзе весці справы яшчэ двух супрацоўнікаў маёй кампаніі, у якіх гуманітарныя візы, — кажа Дзмітрый. — Я не звярнуў увагі, калі падпісваў дамову, што на іх справах было напісана менавіта пра вядзенне справы, а на маёй — што гэта проста кансультацыя. Але відавочна, што проста кансультацыя не можа каштаваць 3000 злотых [каля $750. — Еўрарадыё].

Это массовое кидалово: белорусы жалуются на посредников при легализации в Польше
Дакумент пра аплату паслуг Root Group / Еўрарадыё

Ірына запісала ўсіх траіх на падачу на "карту побыту". Пакет дакументаў супрацоўнікі Root Group сказалі ўзяць мінімальны. А пасля паездкі ў мясцовую адміністрацыю перасталі адказваць. Калі ўдавалася звязацца з фірмай, то месяцамі казалі, што ўсё ў парадку.

— Я пачаў напружвацца, бо амаль ніякіх дакументаў і не аддаў, а іх трэба шмат для ВНЖ па бізнесе, — працягвае наш суразмоўца. А самому даведацца, на якой стадыі разгляд дакументаў, практычна немагчыма, дадае ён.

— Калі я падаваў дакументы, я пазначыў Ірыну ў якасці свайго "паўнамоцніка" [прадстаўніка. — Еўрарадыё]. І любыя звесткі, звязаныя з маім відам на жыхарства, атрымлівае яна. Нават нумар сваёй справы я не мог даведацца.

 

“Займайцеся сваімі картамі побыту самі”

Акрамя таго, высветлілася, што не ўсе супрацоўнікі, якія займаліся Дзмітрыем і яго калегамі, задаволеныя Ірынай.

— Адна дзяўчынка адказала: "Хлопцы, займайцеся сваімі "картамі побыту" самі, бо гэтая Ірына кінула ўсіх работнікаў на грошы", — расказвае мужчына.

Это массовое кидалово: белорусы жалуются на посредников при легализации в Польше
У чаце спрабуюць дабіцца адказу ад Ірыны / Еўрарадыё

Дзмітрый лічыць, што ў аналагічнай сітуацыі аказаліся многія беларусы ў Польшчы. Толькі з ім ад Ірыны прыходзіла падавацца на ВНЖ каля васьмі чалавек. Таксама людзі актыўна абмяркоўваюць такія сітуацыі ў тэлеграм-чатах. Таму лепш самім займацца легалізацыяй. Тым больш што працэдура нескладаная. Як зарэгістраваць заяўку і падаць дакументы на ВНЖ, можна даведацца тут. Таксама Цэнтр беларускай салідарнасці выпускае відэа пра атрыманне розных відаў ВНЖ.

Суразмоўца падкрэслівае, што медыйнасць спецыяліста яшчэ не дае гарантый, як у выпадку з Ірынай:

— Яна была кансультантам у пытаннях легалізацыі і міграцыі Цэнтра беларускай салідарнасці ў Варшаве. Яна ўвесь час піша нейкія артыкулы на сайтах накшталт dev.by.

— Я пакідала каментары і пісала dev.by лісты з просьбамі, каб яны не фарсілі Ірыну Ралавец, каб зрабілі нейкі дысклеймер. Dev.by, вядома, непрыгожа зрабіў, што нават не адказаў на мае просьбы і лісты, — дадае Дзіяна.

 

“Я не сцвярджаю, што мы суперфірма”

Каб даведацца, што адбываецца, Еўрарадыё звязалася з Ірынай Ралавец. Запісацца да яе на бясплатную дзесяціхвілінную анлайн-кансультацыю вельмі проста. Прынамсі, калі вы робіце гэта першы раз.

Это массовое кидалово: белорусы жалуются на посредников при легализации в Польше
Запіс на кансультацыю да Ірыны / Еўрарадыё

Суразмоўніца кажа, што здзіўляецца такім паведамленням, і наогул было б нядрэнна абмеркаваць канкрэтны выпадак з тым, хто незадаволены яе працай.

— Ніякага падману не было. Я не сцвярджаю, што мы суперфірма. На жаль, не заўсёды ўсё атрымліваецца. Але такога, каб мы падалі дакументы і кудысьці зніклі — гэта нешта вельмі дзіўнае.

Чаканні часам не супадаюць, бо наогул у легалізацыі людзі думаюць, што мы тут усё прымацавалі і ўжо нам павінныя прынесці ўсё праз некалькі дзён. Але так, на жаль, не працуе. Падача любых дакументаў — гэта праца двух бакоў. І я асабіста вельмі цяжка перажываю кожную такую сітуацыю. Мы ў кожнай такой сітуацыі разбіраемся, вяртаем сродкі.

Наконт чаканняў і тэрмінаў Ірына можа мець рацыю: у Варшаве чаканне віду на жыхарства займае недзе паўгода. А ў іншых гарадах Польшчы разгляд дакументаў можа заняць і цэлы год. Аднак усё гэта можна агаварыць з кліентамі падчас кансультацый. Калі ж пасля камунікацыі чаканні кліентаў не супадаюць з рэальнасцю — значыць, падчас кансультацыі нешта пайшло не так.

Каб атрымаць ацэнку збоку, мы таксама звярнуліся ў Цэнтр беларускай салідарнасці. Юрысты арганізацыі накіравалі нам наступны адказ:

— Кіраўніцтва ЦБС прыняло рашэнне звольніць Ірыну ў сувязі з парушэннем стандартаў аказання дапамогі і стратай даверу. Гэта адбылося восенню 2021 года. З таго часу Ірына ніяк не звязаная з Цэнтрам беларускай салідарнасці, — падводзяць рысу прадстаўнікі ЦБС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі