Анджэй Пачобут атрымаў Ордэн Белага Арла
Анджэй Пачобут атрымаў Ордэн Белага Арла / Gazeta Wyborcza
3 траўня прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі ўручыў Анджэю Пачобуту Ордэн Белага Арла.
Ордэн Белага Арла — найвышэйшая ўзнагарода Польшчы. Яна была заснаваная ў 1705 годзе і адноўленая ў 1921 годзе. Уручаецца за “выдатныя грамадзянскія і ваенныя заслугі, як у мірны, так і ў ваенны час, найбольш выбітным палякам і прадстаўнікам замежных дзяржаў вышэйшага рангу”.
Ордэнам Белага Пачобута ўзнагародзілі яшчэ 11 лістапада 2025 года. Сёння ж, у Дзень Канстытуцыі, у Каралеўскім замку Наўроцкі змог уручыць узнагароду журналісту асабіста.
Пачобут прысвяціў сваю узнагароду ўсім чальцам Саюзу палякаў у Беларусі, якія працягваюць дзейнасць нягледзячы на рэпрэсіі. І патлумачыў, за што іх пераследуюць.
"Людзей пераследуюць не за палітычную дзейнасць, а за іх жаданне, каб іх дзеці вучылі польскую мову, родную мову. Людзей пераследуюць за тое, што яны наведваюць магілы герояў. І ў гэтым сутнасць справы", — заявіў журналіст падчас урачыстай цырымоніі.
Таксама Пачобут падзякваў мінуламу і цяперашняму кіраўніцтву Польшчы за высілкі датычныя яго вызвалення.