Лукашэнку з сынам запрашаюць на рэспубліканскі суботнік у Магілёў

77 магілёўцаў запрашаюць Аляксандра і Мікалая Лукашэнкаў, а таксама Дар’ю Домрачаву на рэспубліканскі суботнік. Адпаведны зварот яны даслалі ў Нацыянальны Алімпійскі камітэт.

Падпісанты лічаць, што наступны суботнік з удзелам кіраўніка Беларусі, яго малодшага сына і вядомай біятланісткі павінен адбыцца не ў сталіцы, а ў Магілёве. Нагадаем, што ў папярэднія гады Лукашэнка з сынам і Домрачавай удзельнічаў у рэспубліканскім суботніку.

У якасці аб’екта для суботніка ініцыятар звароту Аляксей Паўлоўскі прапануе выбраць вяслярны канал, дзе будаўнічыя працы спыніліся праз адсутнасць фінансавання.

Паўлоўскі падкрэслівае, што вяслярства, як і хакей, з’яўляецца алімпійскім відам спорту. Завяршэнне будаўніцтва вяслярнага канала, кажа ён, станоўча паўплывае на колькасць медалёў на алімпіядах.

Кошт будаўніцтва вяслярнага каналу складае палову гадавога гарадскога бюджэту Магілёва. Дабудаваць аб’ект за кошт горада магілёўскія ўлады не могуць ужо не першы год.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі