На праспекце Пераможцаў у Мінску разгарнулі дзяржаўны сцяг
Сцяг Беларусі ў Мінску / Скрыншот
На праспекце Пераможцаў у Мінску ізноў разгарнулі дзяржаўны сцяг. Прапагандысты хваляцца, што яго даўжыня — 500 метраў.
10-га траўня ў Беларусі адзначаюць Дзень дзяржаўнага сцяга, дзяржаўнага герба і дзяржаўнага гімна. Звычку хадзіць па вуліцах з велізарным сцягам праўладныя ідэолагі перанялі ў пратэстоўцаў 2020 года, якія тады разгортвалі БЧБ-сцяг — і працягваюць рабіць гэта на вялікіх акцыях салідарнасці ў эміграцыі.