"Калі б мяне не запрасілі, я б усё роўна прыехаў на сваю Чырвоную плошчу" — Лукашэнка

На парадзе

На парадзе

Парад Перамогі на Чырвонай плошчы ў Москве сёлета аказаўся прыкметна карацейшым за звычайны — ён доўжыўся ўсяго каля 45 хвілін.

Мерапрыемства было прысвечана 81-й гадавіне заканчэння Другой сусветнай вайны і прайшло без дэманстрацыі цяжкай ваеннай тэхнікі. На трыбунах прысутнічалі лідары шэрагу краін, уключаючы Беларусь, Казахстан, Узбекістан, Малайзію і Лаос.

Пры гэтым прэм’ер-міністр Славакіі Роберт Фіца, нягледзячы на візіт у Маскву, на сам парад не пайшоў.

Аляксандр Лукашэнка не толькі прысутнічаў на мерапрыемстве, але і эмацыйна пракаментаваў свой удзел:

"Нават калі б мяне не запрасілі, я б усё роўна прыехаў на сваю Чырвоную плошчу. У сваю Маскву".

Пазней ён дадаў, што ўражанні ад параду ў яго "вельмі нават добрыя", хаця ён перажываў праз скарачэнне фармату і да апошняга думаў, "як атрымаецца".

На фоне працяглай вайны Расіі супраць Украіны такія дэманстратыўныя заявы і ўдзел у парадзе выглядаюць як палітычны сігнал падтрымкі Масквы. У сітуацыі, калі Расія застаецца пад санкцыямі і ў значнай міжнароднай ізаляцыі, такая лінія паводзінаў яшчэ мацней прывязвае Беларусь да яе знешнепалітычнага курсу і павышае рызыкі далейшай ізаляцыі самой Беларусі на міжнароднай арэне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.