“А куды спраўляць патрэбу?” Бацькам далі памятку, што ўзяць дзецям на вайсковыя зборы

У бацькоўскія чаты класныя кіраўнікі дзесяцікласнікаў сталі скідаць памятку для палявых збораў. Фота мае ілюстрацыйны характар

У бацькоўскія чаты класныя кіраўнікі дзесяцікласнікаў сталі скідаць памятку для палявых збораў. Фота мае ілюстрацыйны характар / LookByMedia

Класныя кіраўнікі вучняў 10-х класаў у Беларусі пачалі рассылаць у бацькоўскія чаты памятку пра тое, што трэба ўзяць вучню на вучэбна-палявыя зборы. Спіс атрымаўся вялікім — у ім пазначана 14 пунктаў.

“Ребята куда испражняться будут?” Родителям дали памятку, что взять детям на военные сборы

У буйным бацькоўскім чаце гэтая памятка выклікала ажыўленую дыскусію. Так, некаторыя здзіўляюцца, што сярод сродкаў асабістай гігіены няма сродкаў ад камароў і кляшчоў.

Некаторыя дарослыя здзіўляюцца такому вялізнаму спісу і асобным яго пунктам.

“Такое адчуванне, што жыць будуць у гасцінічных нумарах, а не ў палатках. Ці я чагосьці не разумею? Дзе ў палатцы можна размясціць столькі рэчаў, у тым ліку адзенне “на выхад” (экскурсіі), і ў якім выглядзе яно будзе? Улічваючы, што гэта хлопцы”.

Ёсць каментар, што наўрад ці ў палявым лагеры будзе душ і ўвогуле нейкія камфортныя ўмовы. А адзін з бацькоў наўпрост піша, што такія зборы “не загартоўваюць чалавека, а патроху яго забіваюць”.

Хтосьці адкрыта намякае на тое, што ў гэтым годзе можа пачацца вайна. Пры гэтым адзначаючы, што напасці могуць на Беларусь:

“Гэта рэальнасць. Якая можа рэалізавацца цягам гэтага года ў найгоршым выпадку і ў нас (калі рызыкнуць напасці на нашу краіну, Расію / Калінінград і г.д.). На жаль, верагоднасць далёка не нулявая. Ну так. У Другую сусветную партызаны не ведалі, што іх у лясах, зямлянках забівала, а вось у гарадах і г.д. было камфортна, бяспечна... у тым жа Ленінградзе. Таму нейкія элементарныя навыкі, якія, не дай бог, спатрэбяцца. Тыпу як накласці бінт, пакуль хуткая / лекар не даехалі і г.д. Ну Украіна ж побач. Як прыклад таго, што вайна і ў наш час можа нечакана здарыцца, і падобныя рэчы, прынамсі з пазіцыі кіраўніка дзяржавы, цалкам разумна і зразумела, чаму праводзяцца. Затое камфортна і спакойна, калі раптам кудысьці дрон прыляцеў, хтосьці атрымаў раненне і памёр з-за таго, што элементарную павязку / бінт накласці не змог. У СССР жа ўсё гэта было на больш прасунутым узроўні. І проста фізічны стан / здароўе ў людзей, мяркую, тады былі лепшыя, і фізічная актыўнасць ішла на карысць”.

“Ребята куда испражняться будут?” Родителям дали памятку, что взять детям на военные сборы

На гэты каментар прыйшоў такі адказ:

“Гэта схаваная, завуаляваная падрыхтоўка, нічога іншага ў галаву не прыходзіць… Я прапусціла: хлопцы ў колькасці N чалавек — куды яны будуць спраўляць патрэбу?”

Таксама раней у бацькоўскіх чатах з’яўлялася інфармацыя, што некаторыя школы збіраюцца браць дадатковую плату за зборы ў памеры 180 рублёў.

Еўрарадыё паспрабавала ўдакладніць гэтую інфармацыю ў аддзелах адукацыі Мінска. Але там яе не пацвердзілі.

Што сабой уяўляюць зборы

З 25 траўня па 6 чэрвеня 2026 года ў Беларусі пройдуць абавязковыя 10-дзённыя кругласутачныя вайсковыя зборы для дзесяцікласнікаў. Для юнакоў яны праводзяцца ў вайсковых частках або на базе школ. Яны максімальна набліжаныя да армейскіх умоў і ўключаюць страявую, агнявую, тактычную падрыхтоўку і абарону ад зброі масавага паражэння.

Дзяўчаты будуць праходзіць зборы на базе медыцынскіх устаноў. Яны будуць адпрацоўваць навыкі аказання першай дапамогі пры траўмах і няшчасных выпадках, тэхніку накладання павязак і многае іншае.

“Ребята куда испражняться будут?” Родителям дали памятку, что взять детям на военные сборы

У вайсковых зборах прымуць удзел больш за 11 тысяч мінскіх дзесяцікласнікаў.

Для збораў будуць арганізаваныя намётавыя лагеры. Для дзяцей прадугледжаныя харчаванне, пражыванне, вучэбная занятасць і адпачынак.

Без праходжання збораў навучанне ў 10-м класе не будзе лічыцца завершаным.

Некаторым школьнікам дазволяць перанесці тэрміны збораў. Але прычына павінна быць важкай — напрыклад, удзел у міжнароднай алімпіядзе.

Тыя, каму стан здароўя не дазваляе пераносіць фізічныя нагрузкі, будуць "праходзіць зборы ў тэарэтычным фармаце".

Бацькоў у палявыя лагеры дапускаць не будуць. У асобных выпадках магчымая толькі сустрэча на КПП.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.