9-га траўня расіяне атакавалі Украіну беспілотнікамі і артылерыяй

Атакаваны шматпавярховік у Харкаве

Атакаваны шматпавярховік у Харкаве / Пракуратура Украіны

Уночы расіяне абстралялі Украіну з беспілотнікаў і артылерыі. Нягледзячы на абвешчанае Пуціным часовае перамір'е.

9-га траўня каля 22:10 расіяне атакавалі Прамысловы раён Харкава. Дрон трапіў у тэхнічны паверх 9-павярховага будынка. Пацярпелі шэсць чалавек, у тым ліку трое дзяцей — двое 8-гадовых і 10-гадовы хлопчык.

У Запарожскай вобласці ў выніку расійскага налёта адзін чалавек загінуў, трое атрымалі раненні. 

9-га траўня расіяне атакавалі Украіну беспілотнікамі і артылерыяй
Часткі беспілотніка / Пракуратура Украіны

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.