Параненага ўпершыню ў свеце эвакуіравалі з дапамогай беспілотніка ва Украіне
Эвакуацыя параненага дронам / 92 ОШБр
Украіна заяўляе аб першай у гісторыі эвакуацыі параненага салдата з лініі фронту з дапамогай беспілотніка.
Вайскоўцы кажуць, што назямная выратавальная аперацыя была немагчымай — параненага акружалі міны. Акрамя таго, на тым участку фіксавалася высокая актыўнасць расійскіх беспілотнікаў.
"Тады спецыялісты роты беспілотных назямных сістэм 92-й ОШБр узялі на сябе адказнасць за выкананне задачы, якую да гэтага ніхто не вырашаў, — эвакуацыю ваеннаслужачага з дапамогай паветранага дрона", — гаворыцца ў паведамленні брыгады.
Вайскоўцы 92-й штурмавой брыгады апублікавалі відэазапіс працэсу эвакуацыі гексакоптарам украінскага вытворцы Gurzuf Defence.
Журналісты BBC Verify пацвердзілі асобы ваеннаслужачых, якія трапілі на відэа, і не выявілі ніякіх прыкмет генерацыі або маніпулявання данымі з дапамогай штучнага інтэлекту.