У мінскага правайдара пачаліся праблемы з інтэрнэтам
Правайдар "Космас Тэлекам" / cosmos-telecom.by
У Мінску праблемы з інтэрнэтам у аднаго з правайдараў. Абаненты "Космас Тэлекам" скардзяцца, што ў іх не адкрываюцца ні лакальныя, ні замежныя рэсурсы. Не дасяжны і сайт самога аператара.
У тэхпадтрымцы правайдара кажуць пра "масіраваную DDoS-атаку на сетку СТАА "Космас ТБ": "Нашы спецыялісты працуюць над адбіццём атакі, аднак тэрмінаў аднаўлення працаздольнасці паслугі інтэрнэт мы назваць цяпер не можам".
"Космас Тэлекам" — адзін з адносна невялікіх беларускіх правайдараў інтэрнэта. Яго абаненцкая база вымяраецца ў дзясятках тысяч чалавек.