Расійскія блогеры-мільённікі ідуць пешшу з Масквы ў Мінск, каб паціснуць руку Лукашэнку

vanyaskripka в Минск из Москвы

Ваня і Даня, што ідуць у Мінск з Масквы / vanyaskripka

Расійскія блогеры-мільённікі ідуць пешшу з Масквы ў Мінск, каб паціснуць руку Лукашэнку. Навошта ім тая руха, хлопцы не тлумачаць, але за дзень яны ў сярэднім праходзяць больш за 30 кіламетраў — карысць для здароўя дакладна вялізарная.

У цікток-аккаўнту блогера Вані Скрыпкі больш за мільён падпісчыкаў. У паход ён адправіўся разам з сябрам Данілам.

Бавяць час хлопцы весела — відэа вы можаце паглядзець у тг-канале Еўрарадыё.

Кожнае відэа з падарожжа хлопцаў збірае ў сацыяльных сетках сотні тысяч праглядаў. Пра іх ужо напісала і дзяржаўная прэса — блогеры нават давалі невялікае інтэрв'ю сумнавядомай "Мінскай праўдзе".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.