Ужо тры нумары "Мінскай праўды" выйшлі з парушэннем заканадаўства аб СМІ

Ужо тры нумары "Мінскай праўды" выйшлі з парушэннем заканадаўства аб СМІ

Ужо тры нумары скандальна вядомай дзяржаўнай газеты "Мінская праўда" выйшлі без звестак пра галоўнага рэдактара або выканаўцы яго абавязкаў. Гэта парушэнне закона аб сродках масавай інфармацыі. За яго прадугледжана адміністратыўнае пакаранне.

Імя галоўнага рэдактара знікла з газеты пасля выхаду скандальнай карыкатуры на каталіцкіх ксяндзоў. 

У сацсетках супрацоўнікі "Мінскай праўды" абвяргалі, што засталіся без галоўнага рэдактара. У рэдакцыі казалі, што кандыдатура Вольгі Селязнёвай — "на ўзгадненні". Гэта было даволі дзіўнае тлумачэнне, бо перад гэтым як мінімум у адным з нумароў выдання яна была пазначаная галоўнай рэдактаркай, а потым перастала.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі