Выходныя ў Беларусі чакаюцца з дажджамі
Парасон, ілюстрацыйнае фота
У суботу, 10 кастрычніка, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.
Уначы месцамі па поўначы, удзень у многіх раёнах краіны пройдуць невялікія дажджы. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні парывісты, уначы месцамі — моцны парывісты, да 15-20 метраў за секунду.
Тэрмометры ўначы пакажуць 4-10 градусаў са знакам "плюс", удзень чакаецца 10-16 градусаў цяпла.
У нядзелю, 11 кастрычніка, прагназуецца хмарнае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць дажджы, удзень месцамі — моцныя. Вецер будзе паўднёвай чвэрці ўмераны. Уначы тэмпература паветра складзе 6-11 градусаў вышэй за нуль. Удзень прагназуюць 10-16 градусаў цяпла, па паўднёвым усходзе паветра прагрэецца да +19 градусаў.