Беларускі воблачны правайдар паведаміў пра кібератаку
Кібератака, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Сур'ёзны збой адбыўся ў працы беларускага воблачнага правайдара ActiveCloud.
Кампанія паведаміла, што адбылася масіраванвя кібератака, у выніку чаго сталі недаступнымі многія сэрвісы і каналы камунікацыі.
Сайт правайдара зранку не адкрываўся, былі недаступныя чаты, тэлефанія і тыкетная сістэма — гэта значыць, падтрымка ў асабістых кабінетах кліентаў.
"Мы працуем над як мага хутчэйшым аднаўленнем даступнасці каналаў аказання падтрымкі", — заявілі ў кампаніі.