Астранаўты месяцовай місіі "Апалон-11" бачылі НЛА. Пентагон апублікаваў вялікі масіў даных

НЛА, фота зроблена людзьмі с паверхні Месяца

НЛА, фота зроблена людзьмі с паверхні Месяца / war.gov

8 траўня 2026 года Пентагон апублікаваў рассакрэчаныя даныя пра НЛА. На спецыяльным сайце амерыканскага міністэрства з’явіліся 162 файлы: фатаграфіі, справаздачы і дакументы.

Дональд Трамп назваў апублікаваныя матэрыялы "вельмі цікавымі".

Азнаёміцца з імі можна тут.

Сярод мноства матэрыялаў ёсць сведчанні ўдзельнікаў амерыканскіх месяцовах місій. Напрыклад, місіі "Апалон-11", падчас якой чалавецтва ўпершыню ступіла на паверхню Месяца.

"Апалон-11" быў трэцяй пілатуемай місіяй да спадарожніка Зямлі.

Пентагон апублікаваў дакумент, які з’яўляецца вытрымкай з тэхнічнай пасляпалётнай справаздачы экіпажа "Апалона-11" (тамы 1 і 2) ад 31 ліпеня 1969 года.

Астронавты лунной миссии “Аполлон-11” видели НЛО. Пентагон выложил большой массив данных

У дакуменце вылучаныя тры назіранні: першае — аб’ект на шляху да Месяца; другое — успышкі святла ўнутры кабіны; трэцяе — назіранне яркага святла на зваротным шляху, якое экіпаж папярэдне палічыў лазерам.

Старонка 6-33 (том 1). [Пілот месячнага модуля "Апалона-11" Баз Олдрын]: "Першай незвычайнай рэччу, якую мы ўбачылі, думаю, быў аб’ект прыкладна праз дзень палёту або ўжо даволі блізка да Месяца. Ён меў значныя памеры, таму мы навялі на яго манакуляр". 

Экіпаж выказаў здагадку, што гэта магла быць ступень S-IVB ракеты-носьбіта Saturn V.

Старонка 6-37 (том 1). [Пілот месячнага модуля "Апалона-11" Баз Олдрын]: "Іншае назіранне, якое я зрабіў, назапашвалася паступова. Не ведаю, ці бачыў я гэта ў першую ноч, але ўпэўнены, што бачыў у другую. Я спрабаваў заснуць пры цалкам выключаным святле. Я заўважыў тое, што палічыў маленькімі ўспышкамі ўнутры кабіны, якія адбываліся з інтэрвалам у некалькі хвілін…".

Старонка 21-1 (том 2). [Пілот месячнага модуля "Апалона-11" Баз Олдрын]: "Я назіраў тое, што выглядала як даволі яркая крыніца святла, якую мы папярэдне аднеслі да магчымага лазера".

Місія "Апалон-12" таксама назірала НЛА.

Астронавты лунной миссии “Аполлон-11” видели НЛО. Пентагон выложил большой массив данных

Гэта архіўная фатаграфія паказвае паверхню Месяца, назіраную з месца пасадкі "Апалона-12". На выяве вылучаныя пяць абласцей, што ўяўляюць цікавасць, пазначаных як "Вобласць 1" — "Вобласць 5", над лініяй гарызонту, у якіх бачныя неапазнаныя з’явы.

Гэта выява была змененая ў параўнанні з яе першапачатковым станам, каб дапамагчы гледачам ідэнтыфікаваць канкрэтныя вобласці цікавасці. Гэтыя вылучэнні прадастаўлены выключна для кантэксту. Падобныя змены не з’яўляюцца аналітычным меркаваннем, вынікам расследавання або фактычнай высновай адносна прыроды ці значнасці разгляданага аб’екта.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.