Беларусь і Расія тэстуюць аб’яднанне сістэм маркіроўкі тавараў. Што гэта значыць?

Маркіроўка тавараў

Маркіроўка тавараў

Беларусь і Расія запускаюць пілотны праект па састыкоўцы сістэм маркіроўкі тавараў. Гаворка ідзе пра інтэграцыю нацыянальных сістэм адсочвання прадукцыі з адзінымі рэестрамі сертыфікатаў і дэкларацый адпаведнасці. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Еўразійскай эканамічнай камісіі.

Праект павінен звязаць беларускую сістэму кантролю якасці з расійскім аператарам маркіроўкі — Цэнтрам развіцця перспектыўных тэхналогій. Гэта дазволіць сінхранізаваць базы даных і правяраць паходжанне і легальнасць тавараў унутры агульнага рынку ЕАЭС.


Што гэта значыць?

Па сутнасці, гэта крок да больш глыбокай лічбавай інтэграцыі Беларусі і Расіі ў межах агульнай эканамічнай прасторы. Калі сістэма запрацуе, тавары будуць адсочвацца "скразным чынам" — ад вытворцы да продажу — праз адзіныя базы даных.

Гэта можа спрасціць кантроль за кантрафактам і шэрым імпартам, але адначасова ўзмацняе ўзаемазалежнасць рынкаў і робіць іх рэгуляванне больш цэнтралізаваным на ўзроўні ЕАЭС і ключавых краін-удзельніц.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.