У Беларусі перастаў працаваць яшчэ адзін сэрвіс "Яндэкса"
"Яндэкс", ілюстрацыйнае фота
Яшчэ адзін сэрвіс "Яндэкса" перастаў працаваць у Беларусі. Гэта "Яндэкс Панарамы", на якіх можна было паглядзець здымкі вуліц на мапах.
Раней пасля атак украінскіх беспілотнікаў на расійскія дата-цэнтры праблемы ўзніклі ў сэрвісах "Яндэкс Go", "Яндэкс Ежа" і "Аліса".
Тым часам у Расіі абмяркоўваюць магчымасць пераносу дата-цэнтраў у "дружалюбныя" краіны. Як варыянты магчымых пляцовак называюцца Беларусь і Казахстан.