Лонданскі "бульбасрач": што адбываецца з беларусамі пасля выбараў

Беларусы ў Лондане / belisrael.info
Беларусы ў Лондане / belisrael.info

Напад на консула ў Лондане 19 снежня і яго абвінавачанні на адрас прадстаўнікоў беларускай дыяспары выклікалі бурныя абмеркаванні ў чаце згуртавання беларусаў Вялікабрытаніі "Надзея".

Адны ўдзельнікі прапанавалі паставіцца да сітуацыі з разуменнем. Маўляў, пасля ўсяго, што здарылася ў Беларусі за апошнія два гады, "у шэрагу хлопцаў маглі папросту здаць нервы. І гэта не значыць, што яны "не нашы, а з іншай планеты" і што тыя, хто з гэтым згодны, "павінны заткнуцца і пайсці ў закат".

Нейкая жанчына катэгарычна заявіла, маўляў, "тыя, хто мае дачыненне да інцыдэнту, — не павінны быць у дыяспары". Яшчэ нехта напісаў, што гвалт — гэта дрэнна, але "з задавальненнем запусціў бы яйкам у фашыста". Дыскусія вакол інцыдэнту перарасла ў знакаміты, любімы для многіх беларусаў "бульбасрач".

Людзі не маглі спыніцца, самыя гарачыя — падкідвалі "дроўцаў" у выглядзе абраз удзельнікаў гутаркі. У выніку здарыўся "пажар" і адміністратары былі вымушаныя спыніць чат.

Лондонский “бульбасрач”: что происходит с белорусами после выборов

"Мы — самы агрэсіўны на планеце від. Ніводная іншая жывая істота на планеце не пераўтварае навакольны свет так, як гэта робім мы", — адзначае псіхолаг Наталля Скібская, якая пагадзілася пракаментаваць Еўрарадыё агрэсію, якая нарастае сярод беларусаў.  
 

Гэта данасць: у нас ёсць іклы, у нас ёсць пазногці

Унутрывідавая агрэсія ўласцівая далёка не ўсім відам на Зямлі, але нам — так. Мы займаемся і канібалізмам у прамым сэнсе, мы забіваем прадстаўнікоў свайго віду, калечым адно аднаго…

Ёсць такое паняцце, як інстынкт агрэсіі. Яго ўвёў Конрад Лорэнц. Ён разглядаў агрэсію як інстынкт, які працуе для ўсталявання кантактаў унутры супольнасці, унутры віду.

Ён праводзіў даследаванні, як у адносінах адно да аднаго паводзяць сябе розныя істоты. Напрыклад, ёсць рыбкі, якія плаваюць вялікімі касякамі і проста суіснуюць побач, не выяўляючы агрэсіі да прадстаўнікоў свайго віду.

А ёсць істоты, якія выяўляюць, як мы. Усе людзі па-свойму вельмі агрэсіўныя: журналіст, які званком урываецца ў прастору інтэрв'юяванага, і інтэрв'юяваны, якога па працы вымушаны, не перабіваючы, слухаць журналіст...
 

"Тыя, хто мае дачыненне да інцыдэнту, — не павінны быць у дыяспары"

Я пачытала каментары. Мяне ўразіла дзяўчына, якая напісала, што тыя, хто напаў на дыпламатаў ля амбасады, павінны быць выключаны з дыяспары. Атрымліваецца, што па факце яна не проста агрэсіўная, а робіць заяву з анігіляцыйнай агрэсіяй, накіраванай на знішчэнне чалавека. Яна проста выпіхвае яго. Агрэсіўны акт? Так. Як кажуць, няма больш агрэсіўнай барацьбы, чым барацьба за мір. 

 

Мы боўтаемся паміж двума полюсамі

Агрэсія можа быць добрая, а можа быць дрэнная. Важна ўмець знаходзіць залатую сярэдзіну. Гэта як з нажом: можна парэзаць хлеб, а можна забіць чалавека. Быць агрэсіўнымі нармальна. Ненармальна, калі нас б'юць, а мы падстаўляем другую шчаку і маўчым, апынаючыся ў пазіцыі ахвяры.

Адважыўшыся і выйшаўшы на вуліцы ў 2020-м, беларусы таксама павялі сябе агрэсіўна, але гэта была агрэсія ў мірнай праяве, і гэта нармальна.

 

Няправільнае разуменне агрэсіі

Каб не даводзіць агрэсію да крайнасцяў і мы ўсе не пазабівалі адно аднаго, у дзяржаве існуюць інстытуты ўлады, у тым ліку органы кантролю і пакарання. Калі чалавек здзяйсняе злачынства, каб унікнуць самасуду і помсты, неабходна нейтральная фігура, якая гэта пракантралюе.

Лондонский “бульбасрач”: что происходит с белорусами после выборов

Брытанская паліцыя заявіла пра пачатак расследавання справы аб нападзе на консула Беларусі і што адзін чалавек ужо арыштаваны. Тут усё ўпіраецца ў пытанні, якія менавіта людзі напалі на дыпламата, ці сапраўды яны з дыяспары, ці сапраўды наогул беларусы, таму што хтосьці меркаваў, што гэта маглі быць расіяне. Вынікі расследавання могуць многае растлумачыць, трэба іх дачакацца.

Што да здагадак, то на першы погляд гэтая гісторыя сапраўды падобная да правакацыі, і так — магчыма, што нават не з боку беларусаў. Наступствы могуць быць розныя.

Напрыклад, нашы ўлады прыйдуць да высновы, што ў Еўропе не гарантуюць бяспекі беларускім дыпламатам. А паколькі ў нас улада цяпер знаходзіцца ў парадыгме толькі ёй зразумелых баявых дзеянняў, можна чакаць крокаў у адказ, таго ж зніжэння ўзроўню бяспекі еўрапейскім прадстаўнікам у Беларусі. Тут таксама магчымыя нейкія правакацыі.

Тэарэтычна ўсё гэта можа быць спланаваным дзеяннем, якое нацэлена на яшчэ большае пагаршэнне беларуска-еўрапейскіх адносін. Здаецца, што калі адносіны і так на самай нізкай адзнацы, куды яшчэ пагаршаць? Але пераход нейкіх межаў можа гэта супрацьстаянне ўзмацніць і паскорыць яго дынаміку.

Тое, што адбылося ў Лондане, можа быць зручна як прапагандыстам, так і спецслужбам, якія ўплываюць на дыскусіі ў грамадстве сваім спецыфічным удзелам. Пад выглядам дэмакратычных актывістаў іх службоўцы прасоўваюць ідэі, якія і выклікаюць вострыя дыскусіі з эмацыйным напалам аж да сапсаваных асабістых адносін, канфліктаў.

Нічога якасна новага тут няма. Гэтая сітуацыя можа быць выкарыстана для яшчэ большага расколу ў грамадстве, але па ўсё той самай старой лініі, па якой спрабуюць раскалоць дэмакратычны лагер ужо даўно. Карацей, тое самае, толькі карцінка — больш яркая.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі