Вы тут

У Лондане напалі на консула Беларусі

Амбасада Беларусі ў Лондане / facebook.com/BelarusEmbassyLondon/

У Лондане напалі на консула Беларусі. Як паведамляюць у адным з праўладных тэлеканалаў, консул быў жорстка збіты: у яго страсенне мозгу, пералом носа і выбітыя зубы. Вінаватай у нападзе у ТГ-канале назвалі "арганізацыю суайчыннікаў "Надзея".

Дыпламат пацвердзіў беларускім журналістам, што на яго напалі, але дадаў, што цяпер пачуваецца здавальняючы, уначы яго адпусцілі з лякарні.

Нападнікамі ён называе "прадстаўнікаў беларускай дыяспары". Звесткі пра напад перададзеныя паліцыі, а відэа нападу плануюць перадаць яшчэ і дзяржаўным беларускім СМІ.

Па словах консула, нападнікі былі ў масках, але потым знялі іх. Пра прычыны нападу яму казалі — гэта было не рабаванне. 

Суполка "Надзея" заявіла, што не мае дачынення да гэтага інцыдэнту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.