"Браму Мінска" ледзь не змыла каціным напаўняльнікам

"Брама Мінска" — дамы па вуліцы Кірава

"Брама Мінска" — дамы па вуліцы Кірава

Мінулай ноччу жыхары дома №2 па вуліцы Кірава ў Мінску выклікалі аварыйную службу. Адзін з дамоў "Брамы Мінска" ледзь не затапіла каналізацыя.

Па стаяку труб нехта змыў каціны напаўняльнік. Трапіўшы ў каналізацыю, матэрыял ператварыўся ў шчыльную масу і намёртва забіў трубы. Гаворка ідзе пра бентанітавы напаўняльнік, які пры кантакце з вадой цвярдзее амаль як цэмент.

Каб не затапіла кватэры, уначы давялося адключаць камунікацыі і разбіраць нішу з трубамі. На ліквідацыю засору камунальнікам спатрэбілася некалькі гадзін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.