"Гандляваць палітвязнямі” з Лукашэнкам? Офіс Ціханоўскай адказаў Цапкалу

Экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала выступіў з крытыкай дзейнасці дэмакратычных сіл, найперш — Офіса Святланы Ціханоўскай. Ён лічыць, што трэба пачынаць “гандаль” з рэжымам Лукашэнкі, каб вызваляць людзей. У тым ліку прапанаваў накіраваць на гэта “150 мільёнаў”, якія, па яго словах, атрымаў Офіс.

Я не ведаю, дзе гэтыя 150 млн. На вялікі жаль, такіх сродкаў да нас не паступала. Магу толькі сказаць, што Святлана Ціханоўская вельмі шмат робіць, каб “выбіваць” гэтыя сродкі з замежных структур, ЕС, ЗША, для таго, каб гэтыя сродкі маглі ісці на фінансаванне грамадзянскай супольнасці, медыя, праваабаронцаў, у тым ліку пэўныя сродкі павінны паступаць і на падтрымку палітычных зняволеных, — выказаўся ў эфіры Еўрарадыё кіраўнік Кабінета прадстаўнікоў Офіса Святланы Ціханоўскай Валерый Кавалеўскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.