Ціханоўская паўдзельнічае ў мерапрыемствах Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку

Святлана Ціханоўская / twitter.com/Tsihanouskaya

Святлана Ціханоўская / twitter.com/Tsihanouskaya

Святлана Ціханоўская паўдзельнічае ў мерапрыемствах Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку. Пра гэта ў каментары "Позірку" паведаміў прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі па міжнародных справах Валерый Кавалеўскі.

"Візіт ужо плануецца, робяцца падрыхтоўчыя крокі, — кажа Кавалеўскі. — Летась быў дэбют. Сёлета мы паўторым гэту аперацыю, каб паўдзельнічаць у тыдні высокага ўзроўню Генасамблеі ААН".

Валерый Кавалеўскі анансаваў удзел Ціханоўскай у "цэлай серыі мерапрыемстваў": "Гэта будуць і сайд-івенты, і двухбаковыя сустрэчы, і мерапрыемствы экспертнай супольнасці". Паводле яго слоў, "вядуцца перамовы з рознымі партнёрамі".

Рэжым Аляксандра Лукашэнкі на тыдні высокага ўзроўню Генасамблеі ААН прадставіць дэлегацыя на чале з міністрам замежных спраў Сяргеем Алейнікам.

Святлана Ціханоўская ўпершыню выступіла на мерапрыемствах Генасамблеі ў верасні 2022 года. Рэжым Лукашэнкі тады прадстаўляў міністр замежных спраў Уладзімір Макей.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі