Трамп перастаў стрымлівацца: "Адкрыйце *баны праліў ці будзеце жыць у пекле"
Дональд Трамп / AP Photo
Дональд Трамп жорстка выказаўся ў бок Ірана — намякнуў на ўдары па электрастанцыях і мастах ужо ў аўторак. 10 дзён, якія прэзідэнт ЗША даў іранцам, каб яны дазволілі нафтавым танкерам праходзіць праз Армузскі праліў, сканчаюцца.
"Аўторак у Іране будзе днём электрастанцый і мастоў, усяго адразу. Вы такога яшчэ не бачылі! Адкрыйце *баны праліў, вар'яцкія выблядкі, ці будзеце жыць у ПЕКЛЕ — ВОСЬ ПАГЛЯДЗІЦЕ!", — напісаў Трамп у сваёй сацсетцы Truth Social.
А ў канцы поста дадаў: "Слава Алаху!". Велікодная іронія 80-га ўзроўню.