Прагнозы пасля пераезду Ціханоўскай: што спраўдзілася, а што — не? Эфір

Анатоль Лябедзька

Анатоль Лябедзька / Еўрарадыё

Пасля пераезду Святланы Ціханоўскай з Вільні ў Варшаву гучалі прагнозы: Літва нібыта стане менш адкрытай для беларусаў, а сітуацыя для дыяспары можа пагоршыцца. Ці спраўдзіліся гэтыя сцэнары? Якія сёння настроі і палітычныя перспектывы беларусаў у Літве і рэгіёне?

Тым часам усё часцей гучаць заявы, што Офіс Ціханоўскай нібыта блакуе перамовы еўрапейскіх палітыкаў з Мінскам. Ці так гэта на самай справе? І як гэта выглядае на фоне навін пра тое, што Дональд Трамп запрашае Аляксандра Лукашэнку на Саміт міру? Ці змяняецца міжнародная логіка кантактаў з беларускімі ўладамі?

Яшчэ адна тэма — выбары ў Каардынацыйную раду. Ці ёсць у яе крызіс даверу? Чаму частка палітыкаў не ідзе на выбары, а іншыя заклікаюць да байкоту? Якія прапановы па рэформе гучаць і ці ёсць перспектывы перазагрузкі?

Пра гэта і не толькі пагаворым з дарадцам Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і супрацы з парламенцкай супольнасцю Анатолем Лябедзькам.

Эфір пачнецца ў 12:00 па Мінску. Задавайце пытанні!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.