Ціханоўская павіншавала з 8 сакавіка "дзяўчынак, дзяўчат і жанчын"
Святлана Ціханоўская, лідарка дэмсіл / www.lrt.lt
Лідарка дэмсіл Святлана Ціханоўская павіншавала жанчын з 8 сакавіка.
"Смелыя. Таленавітыя. Стойкія. Адважныя. Сумленныя. Гэты спіс можна працягваць бясконца, таму што ён — пра беларускіх жанчын", — адзначыла палітык.
Яна павіншавала са святам "дзяўчынак, дзяўчат і жанчын".
“Тыя, хто сёння ў Беларусі, і тыя, хто вымушана далёка ад дома. Тыя, хто працуе, вучыцца, выхоўвае дзяцей, лечыць, валанцёрыць, вядзе свой маленькі бізнес, падтрымлівае родных, пачынае ўсё з нуля ў іншай краіне. Дзе б вы ні былі і чым бы ні займаліся — вы велізарная сіла", — сказала палітык.
Штогод 8 сакавіка адзначаецца Міжнародны дзень жанчын у шэрагу краін свету.
Паглядзець зварот цалкам можна па спасылцы