Ці можа настаўнік выгнаць вучня з урока? А забраць смартфон? Адказвае Мінадукацыі
Школьны клас / nashkraj.by
Калі заўвагі не працуюць, а дысцыпліна кульгае — што дазволена настаўніку, каб супакоіць клас ці асобнага вучня? Кодэкс аб адукацыі дазваляе сапраўды няшмат — у педагогаў вельмі нешырокія межы для манеўру.
Яны маюць права:
фіксаваць парушэнні, напрыклад, пакідаючы заўвагі ў дзённіку
інфармаваць адміністрацыю школы і/ці бацькоў
прыцягваць сацыяльна-педагагічныя службы
ужываць дысцыплінарныя спагнанні, прадугледжаныя статутам школы, а менавіта — заўвагі ці вымовы
Можна засяродзіцца на пошуках індывідуальнага падыходу. Выявіць прычыны дрэнных паводзінаў. Але канцэнтравацца на дасягненнях вучня, а не толькі на памылках. "Асноўная мэта — не пакараць, а нармалізаваць навучальны працэс", — падкрэсліваюць у Мінадукацыі.
А вось крычаць, абражаць ці зневажаць вучняў забаронена. Таксама нельга забіраць іх асабістыя рэчы, не пускаць на заняткі праз спазнення ці выганяць з урокаў.
У скрайніх выпадках адміністрацыя школы можа звярнуцца ў інспекцыю па справах непаўналетніх.