Чаму знеслі крыжы на месцы сталінскіх рэпрэсій у Курапатах. Галоўнае

Тэхніка вывозіць крыжы з Курапат/Раман Пратасевіч, Еўрарадыё
Тэхніка вывозіць крыжы з Курапат/Раман Пратасевіч, Еўрарадыё

Раніцай 4 красавіка ва ўрочышчы Курапаты за мінскай кальцавой мясцовыя ўлады пачалі выкопваць крыжы. Старыя крыжы засталіся на месцы, рабочыя на трактарах і самазвалах выкарчавалі і вывезлі новыя крыжы, якія ўстанавілі мясцовыя актывісты на чале са Зміцерам Дашкевічам.

Тэрыторыю вакол ўрочышча ачапіў АМАП, супрацоўнікі ДАІ заблакавалі пад'езды да Курапат і не дазваляюць спыняцца каля рэстарана "Паедзем паядзім".

Почему снесли кресты на месте сталинских репрессий в Куропатах. Главное

Аляксандр Мірановіч, дырэктар Бараўлянскага спецлесхоза, да якога адносяцца Курапаты, адмовіўся каментаваць тое, што адбываецца ва ўрочышчы журналістам. Але праз некаторы час на сайце дзяржаўнага інфармагенцтва БЕЛТА з'явілася яго тлумачэнне:

"У Курапатах праходзяць планавыя работы па добраўпарадкаванні, мантуюцца агароджы, выдаляюцца незаконна устаноўленыя збудаванні".

Ён патлумачыў, што тэрыторыя Курапат з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю і землямі дзяржаўнага ляснога фонду, і цяпер праходзіць другі этап добраўпарадкавання.

"Адначасова выдаляюцца незаконна устаноўленыя збудаванні ў выглядзе крыжоў", — незнарок адзначыў дырэктар спецлесхоза.

Што думае з нагоды таго, што адбываецца ў Курапатах Царква

З нагоды таго, што адбываецца ў Курапатах выказалася Беларуская праваслаўная царква. Прэс-сакратар БПЦ айцец Сяргей Лепін у размове з Еўрарадыё выказаў надзею, што гэта не знішчэнне помніка культуры для павелічэння тэрыторыі рэстаранаў каля ўрочышча:

"Мы ўсхваляваныя тым, што адбываецца з гэтым помнікам культуры. Мы не ведаем, што там адбываецца, чаму яно так выходзіць. Трэба б было атрымаць нейкае тлумачэнне ад міністэрства культуры. Яно павінна ведаць, што адбываецца на помніках культуры. Спадзяёмся, што гаворка не ідзе пра знішчэнне помніка культуры і павелічэнне тэрыторыі рэстаранаў усялякіх".

Прэс-сакратар Аляксандра Лукашэнкі Наталля Эйсмант у каментары "Нашай Ніве" адказала, што ў Курапатах вядуцца работы ў адпаведнасці з даручэннем кіраўніка дзяржавы.

"Чытайце прэзідэнта! Падчас "Вялікай размовы" кіраўніком дзяржавы было абяцана, што ў Курапатах будзе наведзены парадак, даручэнне заняцца гэтым было дадзена адпаведным ведамствам. Гэта месца трэба добраўпарадкаваць, гэта адназначная пазіцыя прэзідэнта, там пахаваныя нашы людзі! Але ўсё павінна быць зроблена як мае быць, паводле нашых звычаяў, рэлігійным традыцыям, згодна з планам. Будзе зроблена ўсё, каб гэтае месца выглядала годна, але без усякай палітыкі ", — заявіла Эйсмант.

Почему снесли кресты на месте сталинских репрессий в Куропатах. Главное

Ужо амаль год у Курапатах ідзе супрацьстаянне паміж уладальнікамі рэстарана "Паедзем паядзім", пабудаванага ў некалькіх сотнях метраў ад Курапат, і актывістамі.

У каментарыі Радыё "Свабода" прэс-сакратар канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі ксёндз Юрый Санько заявіў, што на знос крыжоў у Курапатах надзвычай балюча глядзець, асабліва падчас Вялікага посту.

Санько дадаў, што ў яго ўзнікае вельмі шмат пытанняў па гэтых падзей.

"Крыж — гэта галоўны сімвал хрысціянства, сімвал выратавання чалавецтва. І раптам бачым такое... Да таго ж мітрапаліт неаднаразова казаў: Курапаты — гэта наша Галгофа, а яе без крыжа прадставіць проста немагчыма".

Ён дадаў, што неўзабаве Каталіцкі касцёл сфармулюе і выкажа афіцыйную пазіцыю наконт падзей у Курапатах.

Дэпутат парламента дырэктару лясгаса не ўказ

У Курапаты таксама прыехала дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая. Дырэктар Бараўлянскага спецлесхоза, чые супрацоўнікі займаліся дэмантажом, адмовіўся паказаць парламентарыю якія-небудзь суправаджальныя дакументы. Нават пасля прад'яўлення дэпутацкага пасведчання ён прапанаваў Канапацкай па ўсіх пытаннях звяртацца ў прэс-цэнтр Мінлясгаса.

Почему снесли кресты на месте сталинских репрессий в Куропатах. Главное
Ганна Канопацкая размаўляе з дырэктарам Бараўлянскага лясгаса Аляксандрам Мірановічам/Раман Пратасевіч, Еўрарадыё

"Выконваць любыя будаўніча-мантажныя работы нельга без папер, без дакументаў. А яны гэта робяць. Гэта дакладна парушэнне закона!" — заявіла Канапацкая.

"Еўрапейскі сучасны 3D-плот"

Намеснік дырэктара ААТ "Заслаўебудіндустрыя" (аўтобус гэтай арганізацыі падвозіў работнікаў у Курапаты раніцай 4 красавіка) Дзмітрый Січак распавёў Еўрарадыё, што пасля дэмантажу крыжоў па перыметры Курапат будзе ўсталяваны 3D-плот:

"Дэмантажом мы не займаемся, гэта робіць наш заказчык, Бараўлянскі лясгас. Ён наняў нас для ўстаноўкі агароджы па перыметры Курапат. Гэта будзе 3D-плот, еўрапейскі, сучасны. Заказчык пастаўляе нам агароджу, а наша задача яе ўсталяваць".

Почему снесли кресты на месте сталинских репрессий в Куропатах. Главное
Затрыманне Змітра Дашкевіча/Раман Пратасевіч, Еўрарадыё

Супраць крыжоў па перыметры Курапат выказаўся Лукашэнка

1 сакавіка падчас "Вялікай размовы з прэзідэнтам" Аляксандр Лукашэнка выказаўся супраць крыжоў па перыметры Курапат:

"Таму прывядзём у парадак Курапаты, каб гэтае там не было, і каб дэманстрацыі з вось гэтымі вось крыжамі па перыметры таксама там не было. Ну навошта вы там павыставілі гэтыя вось белыя крыжы? Вам што, царква дазволіла гэта рабіць? Ну гэта ж дэманстрацыя, а я супраць такой дэманстрацыі".

У лютым-сакавіку 2017 года ў Курапатах (праўда, з іншага боку МКАД) ужо праходзілі пратэсты супраць будаўніцтва гандлёвага цэнтра. Тады актывісты на чале на той момант з лідарам "Маладога Фронту" Зміцерам Дашкевічам два тыдні пікетавалі будоўлю. Уладальнік будоўлі Ігар Анішчанка прызнаў, што Курапаты з'яўляюцца месцам памяці і будаваць гандлёвы цэнтр у ахоўнай зоне — блюзнерства. Будаўніцтва было спыненае.

За апошнія месяцы ў Курапатах учасціліся выпадкі вандалізму. Некалькі разоў невядомыя ламалі крыжы, была разбітая лавачка Клінтана, размаляваны помнік, усталяваны ўладамі.

У другой палове 80-х гадоў археолагі і гісторыкі пачалі раскопкі ва ўрочышчы Курапаты па наводцы дзяцей, якія там гулялі. Такім чынам было адкрытае месца масавых расстрэлаў палітвязняў 1930-х гадоў. Гэта быў першы выпадак выяўлення пахаванняў ахвяр сталінскіх рэпрэсій у СССР.

Па сведчаннях відавочцаў, пакаранні ў Курапацкім лесе адбываліся штодня. Дакладнай лічбы, колькі чалавек было расстраляна ў гэтым месцы, няма, паколькі КДБ Беларусі не адкрывае архівы. Паўнавартасныя раскопкі не праводзіліся. На думку гісторыкаў, загінулых можа быць ад 30 000 да за 250 000.

Почему снесли кресты на месте сталинских репрессий в Куропатах. Главное
Супрацоўнікі міліцыі затрымліваюць актывістаў, якія спрабуюць абараніць крыжы/Раман Пратасевіч, Еўрарадыё

У 1993-м годзе Курапаты ўнеслі ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў як месца пахавання ахвяр палітычных рэпрэсій. Падчас наведвання Беларусі ў 1994 годзе ў Курапатах пабываў прэзідэнт ЗША Біл Клінтан. Аляксандр Лукашэнка ні разу не наведваў Курапаты, хоць кожны дзень ездзіць міма лесу на працу.

За апошнія 30 гадоў актывісты і сваякі загінулых ўзвялі мноства драўляных і металічных крыжоў, тым самым стварыўшы "народны мемарыял".

У лістападзе 2018 года на месцы масавых пахаванняў ахвяр НКУС быў усталяваны мемарыяльны знак, зацверджаны Мінкультам. На сёння гэта адзіны афіцыйна ўстаноўлены помнік у Курапатах.

Больш важных навінаў у праграме "Петарда" 04.04:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі