У Мінску затрымалі жонку Мікалая Статкевіча
Марына Адамовіч / Белсат
У Мінску затрымалі Марыну Адамовіч — жонку экс-палітвязня Мікалая Статкевіча. Паведамленне пра гэта з'явілася ў тг-канале Статкевіча.
"Сёння каля дома затрымалі маю жонку Марыну Адамовіч. Нібыта, хочуць узяць тлумачэнні пра атрыманне ёй праваабарончай прэміі Homo Homini ў Празе замест мяне. Чакалі каля дома. Адзін назваўся следчым Казловым. Пакуль інфармацыі няма", — гаворыцца ў паведамленні.
Праваабарончую прэмію Homo Homini, прысуджаную Статкевічу, уручылі 11 сакавіка ў празе яго жонцы Марыне Адамовіч. Адзначалася, што прэмія прысуджаная за "нязломную мужнасць і выключны ўклад у дэмакратычны рух у Беларусі".