У Беларусі працягваюцца затрыманні святароў і вернікаў
Анатоль Парахневіч / old.catholic.by
16 сакавіка быў затрыманы ксёндз Анатоль Парахневіч, пробашч парафіі ў Альковічах (Вілейскі раён Мінскай вобласці). Пра гэта даведаўся праваабарончы цэнтр "Вясна".
Праваабаронцы таксама паведамляюць, што ў сярэдзіне сакавіка былі затрыманыя яшчэ шэсць чалавек. Пяцёра з іх — хрысціянскія вернікі, прычым двое — прэсвітары евангельскіх цэркваў. Вядома, што двух затрыманых пасля допытаў вызвалілі, а чацвёра дагэтуль застаюцца за кратамі.
Таксама праваабаронцы заяўляюць пра затрыманне пяці ўкраінскіх бежанцаў, якім дапамагалі цэрквы.