Вы тут

Больш за 60 ваеннаабавязаных чалавек затрымалі за спробу пакінуць Украіну

Скрыншот з відэа / дзяржаўная памежная служба Украіны​

Больш за 60 чалавек ва ўзросце да 60 гадоў затрыманыя на мяжы пры спробе пакінуць краіну, паведамілі ў Дзяржпамежслужбе Украіны.

"Яны былі затрыманыя падчас сумесных мерапрыемстваў ўкраінскіх і малдаўскіх памежнікаў. З ўцекачамі вайскоўцы дзяржаўнай памежнай службы правялі прафілактычна-растлумачальную працу, а таксама ўрок патрыятызму", — дадалі падрабязнасці ў ведамстве.

Нагадаем, 24 лютага Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў указ аб усеагульнай мабілізацыі. Гэтая пастанова была прынятая ў сувязі з нападам РФ на Украіну і ў мэтах абароны краіны, а таксама падтрымкі Узброеных Сіл.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.