Без намёкаў. Імпартазамяшчэнне, якое аказалася прамысловым плагіятам

Без намёкаў. Імпартазамяшчэнне, якое аказалася прамысловым плагіятам

Ізаляцыя краіны ад усяго цывілізаванага свету прыводзіць да дэфіцыту і замежных тавараў, і замежных тэхналогій. На дапамогу прыходзіць чароўнае імпартазамяшчэнне, аднак часцей за ўсё яно аказваецца банальным прамысловым плагіятам. 

Еўрарадыё ў рубрыцы “Без намёкаў” згадвае, як СССР вырабляў уласныя аўтамабілі, якія былі вельмі падобнымі на заходнія аналагі. Гэта — экскурс у сусветную гісторыю. Усе паралелі з сучаснай Беларуссю выпадковыя. 

Без намёкаў. Імпартазамяшчэнне, якое аказалася прамысловым плагіятам
“ГАЗ А” і Ford A

Гісторыя савецкага аўтапрама адразу пачынаецца з “замежнага следу”. Першы масавы легкавы аўтамабіль СССР запазычыў у ЗША. “ГАЗ А” — ліцэнзійная копія Ford A. У 1929-м у амерыканскай фірмы купілі абсталяванне і дакументы на вытворчасць, а праз два гады выпуск Ford A у ЗША спынілі. Але праз год, у 1932-м, выпусцілі першыя “ГАЗ А”. То-бок тая нешматлікая савецкая эліта, якая магла дазволіць сабе айчынны аўтамабіль, ужо ездзіла на састарэлай мадэлі. 

У трыццатыя гэтыя тэндэнцыі захаваюцца — набыць па ліцэнзіі чарцяжы чагосьці ўжо неактуальнага і пачаць вырабляць у сябе. Так на дарогах савецкіх гарадоў з’явіліся аўтамабілі “Ленінград 1”, “ГАЗ М1”, “КІМ 10”. Усё гэта былі поўныя копіі “Б’юіка” і таго ж “Форда”. Сваімі там былі толькі шыльдачкі з назвамі заводаў.

Без намёкаў. Імпартазамяшчэнне, якое аказалася прамысловым плагіятам
Рубрыка “Знайдзіце 10 адрозненняў”

У выніку ў “краіне саветаў” з'явіўся “Масквіч 400” дакладная копія Opel Kadett K38, які ў канцы 30-х выпускаўся на нямецкім філіяле Opel амерыканскага канцэрна General Motors. Асноўная частка абсталявання для выпуску аўтамабіля была вывезена з завода Opel у Русельсхайме.

Без намёкаў. Імпартазамяшчэнне, якое аказалася прамысловым плагіятам
“ЗІС 110” (зверху) і Packard 180 (знізу). Не пераблытайце!

Пазней канцэпцыя капіявання аўтамабіляў крыху змянілася, і распачаў новы падыход першы савецкі пасляваенны легкавы аўтамабіль прадстаўніцкага класа — “ЗІС 110”. Вонкава аж да дробязяў “ЗІС 110” быў падобны на Packard 180 апошняй даваеннай мадэлі. Хадавая частка “ЗІС 110” пры гэтым была арыгінальнай распрацоўкай. Але наўрад ці амерыканскай фірме падабалася такое творчае развіццё яе ідэй у афармленні савецкага аўтамабіля. Аднак ніякіх прэтэнзій з яе боку ў тыя гады не было. Тым больш што вытворчасць вялікіх “пакардаў” пасля вайны спынілася.

Амаль усе савецкія аўтамабілі вельмі шмат запазычалі ў замежных аналагаў, хоць і мелі некаторыя адрозненні.

Нікчэмная пародыя і непаўторны арыгінал

Гэта і легендарны “Гарбаты Запарожац” ЗАЗ 965, прататыпам якога быў Fiat 600.

Без намёкаў. Імпартазамяшчэнне, якое аказалася прамысловым плагіятам
Штосьці з гэтага “Запарожац”

І яшчэ адзін “Запарожац” — ЗАЗ 966, які капіюе дызайн нямецкай малалітражкі NSU Prinz IV.

Стваральнікам “Масквіча” вельмі спадабаўся досвед з капіяваннем “Опеля”, таму яны не раз да яго звернуцца. 

Без намёкаў. Імпартазамяшчэнне, якое аказалася прамысловым плагіятам
Спісвай, але не адзін у адзін!

Напрыклад, “Масквіч 402” цяжка адрозніць ад Opel Olympia Rekord. 

Без намёкаў. Імпартазамяшчэнне, якое аказалася прамысловым плагіятам

А савецкія грамадзяне, якія марылі пра Ford Mainline, маглі імпартазамясціцца “Волгай” першага пакалення. Толькі трэба было некалькі гадоў адстаяць у чарзе на яе. 

Без намёкаў. Імпартазамяшчэнне, якое аказалася прамысловым плагіятам

А для наменклатуры была “Чайка”, празваная ў народзе “членавозка”. У ёй топавы савецкі чыноўнік мог адчуць сябе сенатарам варожых ЗША, які ездзіў на “Пакардзе”.

Без намёкаў. Імпартазамяшчэнне, якое аказалася прамысловым плагіятам

Своеасаблівым выключэннем сталі знакамітыя “Жыгулі ВАЗ 2101”. Яны былі поўным ліцэнзійным аналагам італьянскага Fiat 124. Па дамове СССР з кампаніяй Fiat італьянцамі быў створаны Волжскі аўтамабільны завод у Тальяці з поўным вытворчым цыклам. На канцэрн ускладалася тэхналагічнае абсталяванне завода, навучанне спецыялістаў. Наступныя мадэлі распрацоўвалі там сумесна з італьянскай фірмай Fiat. 

***


Аўтапрам — толькі малая частка таго, што савецкія інжынеры падгледзелі за мяжой. Фотаапараты “Фэт”, відэамагнітафоны “Электроніка”, партатыўная кансоль пра воўка, які ловіць яйкі, — усё гэта амаль дакладныя копіі японскай тэхнікі. 

Ды не будзем забывацца пра легендарны аўтамат АК-47: які адсотак удзелу ў яго стварэнні нямецкага збройніка Х’юга Шмайсера — дагэтуль тэма спрэчак.   

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі