"Белыя халаты": Сцяпану Латыпаву зрабілі аперацыю

"Белыя халаты": Сцяпану Латыпаву зрабілі аперацыю

Палітвязню Сцяпану Латыпаву зрабілі аперацыю.

“Пашкоджанняў жыццёва важных органаў не выяўлена. Пакуль у наркозе на штучнай вентыляцыі лёгкіх. Стан здавальняючы. Плануецца шпіталізацыя”, — піша ТГ-канал "Белыя халаты. News".

Палітвязень Сцяпан Латыпаў, якога пачалі судзіць 1 чэрвеня, зрабіў у судзе спробу суіцыду, перарэзаўшы горла. Перад гэтым ён паведаміў, што з яго вымагалі прызнальныя паказанні, пагражаючы пераследам сваякоў і суседзяў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі