Беларусы ў Тбілісі зладзілі пікет у падтрымку ўцекача Андрэя Мялешкі

Пікет у Тбілісі 

Пікет у Тбілісі  / фота з старонкі Рамана Кісляка

Беларусы аператыўна выставілі невялікі пікет ля Адміністрацыі ўраду Грузіі ў Тбілісі. Яны пратэстуюць супраць адмовы журналісту Андрэю Мялешку ва ўездзе ў краіну. Фатаздымак з пікета апублікаваў у сацсетках палітуцякач, праваабаронца Раман Кісляк.

Тым часам стала вядома, што непаўналетнюю дачку Андрэя Мялешкі збіраюцца дэпартаваць з Грузіі разам з ім. Яе не аддалі маці, якая прыехала ў Кутаісі з Батумі, дзе жыве сям'я.

Першапачаткова дзяўчынка прайшла пашпартны кантроль на ўездзе ў Грузію, але потым яе пашпарт забралі разам з бацькавым. Яна цяжка перажывае сітуацыю, з ночы не было магчымасці яе пакарміць.

Як расказвала Еўрарадыё, журналіста-палітуцекача Андрэя Мялешку з дачкой не пусцілі ў Грузію, куды ён вяртаўся з Польшчы. Сёння ўначы іх затрымалі ў аэрапорце Кутаісі без тлумачэння прычын. Мялешка разам з сям'ёй жыве ў Грузіі ўжо тры гады. Палітуцекача разам з дачкой пастанавілі дэпартаваць у Польшчу. У Грузіі застаецца яго жонка з яшчэ адной дачкой.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі